У ноце сьцьвярджаецца, што пададзеныя Генэральнай пракуратурай Беларусі тлумачэньні не адпавядаюць двухбаковым пагадненьням, таму Літва просіць МЗС Беларусі зьвярнуць на гэта ўвагу адпаведных устаноў у Беларусі.
Напярэдадні Дня абаронцаў свабоды, які Літва адзначае сёньня ў памяць падзеяў 13 студзеня 1991 году, прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце паведаміла, што, паводле высноваў пракуратуры, дзейная дамова зь Беларусьсю не дае юрыдычных падставаў для патрабаваньня аб выдачы Ўладзімера Ўсхопчыка.
“Калі дамова не дае такой магчымасьці, то чым пракуратура займалася 20 гадоў — імітавала працу? Дасылала просьбы, ведаючы, што паводле гэтай дамовы яго ня выдадуць?” — заявіла Грыбаўскайце ў інтэрвію Літоўскаму радыё 12 студзеня.
Генпракурор Літвы Альгімантас Валантынас заявіў інфармацыйнай агенцыі BNS: “Выкарыстоўваецца кожная магчымасьць, паколькі гэта нармальна, што мы паўтараем нашыя просьбы, калі кіраўнік дзяржавы робіць пэўныя заявы”. Генпракурор таксама адзначыў, што ня можа цяпер дакладна сказаць, ці існуюць абставіны, якія паўплываюць на тэрмін даўнасьці злачынства, і ці надыходзіць такі тэрмін у справе з генэралам Усхопчыкам праз 20 гадоў ад даты злачынства.
На гэтым тыдні Літоўская генпракуратура атрымала зь Беларускай генпракуратуры адказ, у якім цьвердзіцца, што Літве ня будзе забясьпечаная дапамога ў справе пра 13 студзеня. Паўторны зварот з просьбай выканаць адпаведныя працэсуальныя дзеяньні ў дачыненьні да падазраваных Уладзімера Ўсхопчыка і Станіславы Юонене ў Беларусь быў адасланы ўвосень 2009 году.
Былы намесьнік міністра абароны Беларусі генэрал-лейтэнант Уладзімер Усхопчык узначальваў віленскі гарнізон у часе падзеяў 13 студзеня 1991 году, калі падчас штурму тэлевежы і парлямэнту ў Вільні загінулі людзі. Яго абвінавачваюць у шэрагу крымінальных злачынстваў, зьвязаных са спробаю замаху на незалежнасьць Літоўскай рэспублікі, а таксама ў тым, што ён прымаў удзел у забойствах грамадзянаў Літвы й нанясеньні ім цяжкіх цялесных пашкоджаньняў пры разгоне мірных дэманстрацыяў у Вільні.