Пра гэта са спасылкай на аднаго зь вядучых расейскіх экспэртаў паведамляе «РИА Новости».
Гэта прыносіць выгаду Беларусі ў 1,8 мільярда даляраў у год. Расея выказала гатоўнасьць пастаўляць бязмытна ў Беларусь сырую нафту ў аб’ёме, які неабходны для ўнутранага спажываньня, за выключэньнем уласнай здабычы Беларусі (каля 1,7 мільёна тон). Агулам аб’ём унутранага спажываньня складае каля 8 мільёнаў тон нафты ў год.
Паводле экспэрта, афіцыйны Менск просіць павялічыць бязмытныя пастаўкі да 30 мільёнаў тон. У адваротным выпадку пагражае павялічыць мыта на транзыт расейскай нафты да 45 даляраў за тону (цяпер гэта 3,9 даляра).
Паводле экспэрта, беларускі бок зацягваючы парамовы можа страціць прапанаваныя Расеяй ільготы.
«За тры гады, калі прымяняўся паніжальны каэфіцыент, Расея субсыдавала Беларусь амаль на 10 мільярдаў даляраў. Ад 1 студзеня 2010 года гэты каэфіцыент ня дзейнічае. Аднак афіцыйны Менск зьвярнуўся з просьбамі да Расеі, каб пры пастаўках нафты ўлічваўся стан беларускай эканомікі. У гэтай сытуацыі Расея і прапанавала бязмытны аб’ём нафты для ўнутранага спажываньня Беларусі».
Паводле экспэрта, дзеяньні пасярэднікаў на нафтавым рынку Беларусі немагчымыя бяз глыбокіх сувязяў з уладамі і санкцый кіраўніцтва Беларусі.
Мэта пасярэдніцкіх структураў — набыцьцё рознымі шляхамі расейскай сырой нафты, яе перапрацоўка на беларускіх НПЗ і продаж на рынкі Польшчы, Нямеччыны й іншых краінаў.
Пасярэднікі — гэта чатыры дзяржаўныя кампаніі — Беларуская нафтавая кампанія, Мазырскі НПЗ, кампанія «Нафтан», а таксама"Беларуснафта«. Астатнюю частку рынку кантралююць прыватныя беларускія структуры і даччыныя структуры расейскіх кампаній. Сярод іх «Трайпл», а таксама сумесныя «Нафтахім трэйдынг» (уладальнік — грамадзянін Беларусі Кіж), "Інтэрсэрвіс«(уладальнік мае прамое дачыненьне да «Нафтану», — Мікалай Варабей. У 2007 годзе ён быў затрыманы па справе былога кіраўніка «Белнафтахіму» Бароўскага. Бароўскі быў асуджаны за набыцьцё сыравіны ў трэйдэраў па завышаных цэнах, у 2009 годзе вызвалены й прызначаны кіраўніком Менскага аўтазаводу, перадае «РИА Новости». Прадпрыемства таксама валодае заказьнікам «Красны бор» і некалькімі рыбнымі гаспадаркамі, каля 60 тысяч гактараў).
Яшчэ ў ліку пасярэднікаў:

- унітарнае прадпрыемства «Мсп Ойл» (структура расейскага бізнэсоўца Брынцалава);
- індывідуальнае прадпремства «Юнівест-М», дзе дзейнічаюць былыя топ-мэнэджары «Слаўнафты»;
- «Слаўнафта-старт», якая знаходзіцца на стадыі ліквідацыі;
- індывідуальнае прадпрыемства «Лукойл-Беларусь»,
- індывідуальнае прадпрыемства «Слаўнафтахім» (уладальнік — Міхаіл Гуцэрыў),
- «Юніс Ойл»,
- «Нафта Імпэкс».