Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнзін зноў падаражэе?


У Беларусі з 1 студзеня на 9 працэнтаў павялічаныя стаўкі акцызаў на бэнзін і паліва. Як інфармуе Інтэрфакс, адпаведнае палажэньне ўтрымліваецца ў дадатках да Падаткавага кодэксу, якія сёлета ўступілі ў сілу.


Напрыклад, стаўка акцызу на 95-ты бэнзін узрасла да 1228,3 рублёў. Вырасьлі акцызы на дызпаліва і звадкаваны газ, якія выкарыстоўваецца як аўтамабільнае паліва, алей для рухавікоў.

Адпаведна маюць вырасьці і адпускныя кошты на гаруча-змазачныя матэрыялы.

Зыходзячы з долі акцызу ў цане паліва, чакаецца, што новыя пастаўкі паліва будуць даражэйшымі на 3—4 працэнты.

У канцэрне "Белнафтахім" БелТА паведамілі, што пакуль не плянуюць павышаць цэны на бэнзін і дызпаліва на аўтазаправачных станцыях у сувязі з ростам акцызаў на паліва.

"Цэны на аўтазапраўках засталіся ранейшымі, павышаць іх пакуль не плянуецца", - падкрэсьлілі ў канцэрне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG