Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зацікавіліся мясцовымі выбарамі


Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан заявіў, што сёлета ЗША нададуць пільную ўвагу кампаніі па выбарах ў мясцовыя саветы Беларусі.

У размове з карэспандэнтам БелаПАН кіраўнік дымпісіі ЗША ў Менску падкрэсьліў, што яго краіна вітала ўдзел беларускага ўраду ў дыялёгу з удзелам БДІПЧ апазыцыйных партыяў і грамадзянскай супольнасьці па прапанаваных зьменах у выбарчым заканадаўстве мінулай вясной.

Пры гэтым М. Скэнлан выказаў шкадаваньне, што беларускі ўрад адмовіўся ад “ім жа заяўленых зьменаў, якія б давалі назіральнікам магчымасьць наўпрост назіраць за падлікам галасоў”

Паводле Скэнлана, ЗША таксама вітаюць “ нядаўнія заявы беларускага парлямэнта пра намер разгледзець прапановы апазыцыйных партыяў па выбарчым заканадаўстве і спадзяюцца на лепшае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG