Сёньня журналісты пацікавіліся ў Аляксандра Лукашэнкі, які падарунак ён хацеў бы атрымаць пад Новы год?
“У Новым годзе я хачу, каб мае дзеці былі здаровымі. Гэта перш за ўсё. Па-другое, каб мы вярнуліся да дакрызіснага пэрыяду. Вось калі б мне цяпер дакладна сказалі, дзе знаходзіцца Бог, і ў мяне была магчымасьць да яго зьвярнуцца, я перш за ўсё менавіта гэта і папрасіў бы. Штосьці асабістае — гэта ўжо на апошнім пляне. Вось дзеці — так. І мае дзеці гэта ня толькі тры маіх сыны і г.д. — але ўсе дзеці Беларусі”.
Апроч таго, Лукашэнка паскардзіўся, што ня здольны сустрэць сьвята як любы нармальны чалавек. Маўляў, дзеля бясьпекі народа ня можа дазволіць сабе расслабіцца і выпіць алькаголю:
“Сьвяты — мой самы нелюбімы час. Вялікдзень, Новы год, Каляды выклікаюць у мяне добрыя асацыяцыі, але толькі таму, што вам добра. Калі вы адпачываеце, асабліва выпіваеце — а ў Новы год рэдкі чалавек ня вып’е, нават дзецям кроплю капнуць — прэзыдэнт павінен быць абсалютна цьвярозым. У мяне пад кантролем усе сыстэмы бясьпекі і абароны нашай дзяржавы, асабліва ў гэтыя дні. Такая ж сытуацыя і ў міністра абароны. Мы павінны забясьпечыць мір і парадак, пакуль народ адпачывае. Але, натуральна, крышачку крыўдна: вы адпачываеце, шампанскае п’яце, а я павінен сядзець ля пульту кіраваньня… Я не магу вас парадаваць і сказаць, што сам ёлку па начах упрыгожваю. Але атмасфэра сьвята прысутнічаць у доме мусіць, хоць нічога залішняга быць не павінна”.