Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Я з глузду зьехаў бы, каб жыў у кватэры


Аляксандар Лукашэнка расказаў, ці стаў ён за 15 гадоў прэзыдэнцтва менчуком, а таксама пра сваё стаўленьне да сталіцы:

«Я чалавек абсалютна не гарадзкі, абсалютна. Каб мяне ў Менску ў цэнтры гораду пасялілі, там, дзе вы жывяце, я з глузду зьехаў бы. Таму што не ўяўляю, як можна жыць у кватэры, калі зьверху нехта топчацца, зьнізу грыміць, ці на вуліцы гэтыя аўтобусы-трамваі. Я гэтага не ўяўляю. Хоць мне даводзілася жыць у горадзе студэнтам і г.д. Але я ўвогуле не прымаю такога жыцьця, і мне, напэўна, вельмі цяжка было б прызвычайвацца да гэтага.

Улічваючы гэта, я з гэтага зыходжу і ў іншым. Вы, напэўна, заўважаеце, што ў нас вельмі шмат паркаў, незабудаваных месцаў. Вазьміце гатэль „Беларусь“, там, дзе якаясьці фабрыка была, заўсёды сьмярдзела адтуль ці то добра, ці то дрэнна кандытарскімі нейкімі пахамі, яшчэ нечым.
Хто хоча на 40-м паверсе жыць? Навошта там хістацца, асабліва беларусам?
Мы ўсё гэта пазносілі, але я забараніў там будаваць увогуле, гэта рэзэрвовыя землі. Можа, калі-небудзь мы забудуем пад патрэбныя аб’екты, можа, дзеці нашы там штосьці прыдумаюць. Але я вельмі ўважліва стаўлюся да таго, каб горад наш быў утульным, калі хочаце — кулюарным, дзесьці нават закрытым. Няхай нават у нейкай ступені вясковым, па-добраму вясковым. Я катэгарычна супраць будаўніцтва хмарачосаў. Я заўсёды тым архітэктарам, якія мне праекты прыносяць (а няма ніводнага значнага праекту, які мне не прапанавалі б паглядзець ці зацьвердзіць), адразу кажу: вось ты сам на 40 паверсе і будзеш жыць. Тады, калі ласка, будуй. Хто хоча на 40-м паверсе жыць? Навошта там хістацца, асабліва беларусам? Мы ж не прызвычаіліся да такой вышыні, у нас гор няма... Ну ўжо для понту, як у народзе кажуць, каб паказаць сябе, некалькі хмарачосаў паставім. І то пад замову!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG