Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрт: Лукашэнка хоча прадаць тое, што яму не належыць


Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь кожны год штосьці прадае замежным інвэстарам. Пры гэтым падкрэсьліў, што пытаньне падчас прыватызацыі толькі адно – колькі тыя заплацяць?


Крызісны мэнэджэр Мечыслаў Бурак лічыць, што Лукашэнка незаконна распараджаецца маёмасьцю, якая належыць не яму, а беларускаму народу:

“Сапраўды, грошай у дзяржаве няма і ўзяць іх няма адкуль. Тэарэтычна іх можна атрымаць ад прыватызацыі. Але што такое прыватызацыя ў беларускіх умовах? Гэта тое, што сам Лукашэнка фактычна ўкраў, калі прыйшоў да ўлады. Таму што калі прынялі закон аб прыватызацыі, пасьля гэтага Вярхоўны Савет запусьціў закон у дзеяньне адмысловай пастановай. Дык вось там наўпрост было запісана: палову аддаём народу, а палову – дзяржаве. Але ў выніку Лукашэнка ўсё забраў сабе і цяпер спрабуе прадаваць, а за кошт гэтага накручваць сабе нейкія дывідэнды”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG