Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: За 15 год – ніводных дэмакратычных выбараў


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Сёньня Аляксандар Лукашэнка на сваёй прэсавай канфэрэнцыі, гаворачы пра выбары ў мясцовыя саветы 2010 году і прэзыдэнцкія 2011 году, заявіў, што ён асабліва не напружваецца ў сувязі зь імі:


“Калі будзе эканоміка разьвівацца нармальна, людзі падтрымаюць дзейную уладу, прэзыдэнта і канструктыўных дэпутатаў. Абяцаю, што з майго боку ціску ня будзе. Асабліва на прэзыдэнцкіх выбарах. Настаў той пэрыяд, калі з майго боку ніякай барацьбы, ніякага адміністратыўнага ціску не павінна быць. Людзі самі маюць вызначыцца”.

Сустаршыня Палітрады АДС Анатоль Лябедзька ў экспрэс-камэнтары для "Свабоды" адзначае:

"Лягічна было б пачуць гэтыя словы Лукашэнкі не сёньня, 30-га сьнежня, а 1-га красавіка. Тады яны былі б да часу. Ня першы раз чуюць грамадзяне Беларусі, што ў нас усё будзе цывілізавана, культурна, ніхто ня будзе нікога давіць, ніхто ня будзе ні ва ў што ўмешвацца, А вынік усяго гэтага такі – за 15 гадоў Аляксандар Лукашэнка ня здолеў правесьці ні воднай выбарчай камапаніі, якая была б прызнаная дэмакратычнай, адпавядаючай стандартам АБСЭ".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG