Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 тысяч прызыўнікоў “адкасілі”


Дэфіцыт прызыўнога рэсурсу назіраецца ў апошнія гады ў Беларусі. Паводле зьвестак Генпракуратуры, калі ў 2007-2008 гадах было 291 тысяча прызыўнікоў, дык сёлета толькі 261 тысяча. У пэўнай ступені гэта выклікана "спробай пераходу на 12-гадовую сярэднюю школу".

Акрамя таго, адзначаецца "пэўная праблема са здароўем прызыўнікоў". Хлопцаў са "стопрацэнтным здароўем" для эліты войска вельмі мала.

Як паведамляе Інтэрфакс, падчас папярэдняй прызыўной кампаніі ў ваенкаматы па позвах не зьявілася больш за 5 тысяч прызыўнікоў.

Нагадаем, што 18 сьнежня дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў прынялі ў першым чытаньні зьмены ў закон "Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе". Паводле іх, студэнты і навучэнцы, якія атрымліваюць адукацыю на завочнай альбо вечаровай форме навучаньня, страцяць права на адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG