Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства абароны набірае міратворцаў


Ваеннае ведамства Беларусі запрашае кандыдатаў для вайсковай службы паводле кантракту.

На афіцыйным сайце Мінабароны зьмешчаны сьпіс вакансіяў у міратворчай роце:

  • намесьнік камандзіра ўзводу
  • кулямётчык
  • наводчык
  • стралок
  • сапёр-стралок
  • санітар-стралок
  • старэйшы кіроўца
  • снайпэр

“Патрабаваньні да кандыдатаў для праходжаньня службы ў міратворчай роце: веданьне ангельскай мовы ў аб’ёме сярэдняй школы і згода на ўдзел у міратворчых місіях”, напісана ў абвестцы.

У прэсавай службе Міністэрства абароны Інтэрфаксу патлумачылі: міратворцаў запрашаюць, бо пашыраецца штат 120-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады, раскватараванай пад Менскам.

Прадстаўнікі міністэрства таксама дадалі, што ў міратворчай роце служаць толькі кантрактнікі.

Адзіная ў беларускім войску міратворчая рота ўтвораная ў 2006 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG