Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрыдычныя асобы кінуліся ўвозіць аўтамабілі ў апошнія дні году


На мяжы Беларусі і Літвы, у пункце пропуску Каменны Лог, утварылася вялікая чарга аўтамабіляў.


“На ўезьдзе ў Беларусь зь Літвы ўтварылася чарга легкавых аўтамабіляў. У асноўным гэта аўтамабілі, набытыя за мяжой. У сярэднім чаканьне ў пункце пропуску “Каменны Лог” складае 8—10 гадзінаў”, — заявіў Інтэрфаксу начальнік прэсавай службы Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандар Цішчанка.

У чарзе стаяць грузавыя аўтамабілі, на якіх у Беларусь завозяць легкавыя аўто з Заходняй Эўропы. Пераважна ў чарзе юрыдычныя асобы.

Экспэрты адзначаюць дзьве прычыны такога становішча: па-першае, у сувязі з стварэньнем Мытнага саюзу Беларусі, Казахстану і Расеі ад 1 студзеня 2010 году павышаецца мыта для беларускіх юрыдычных асобаў, якія перавозяць легкавыя аўтамабілі. Па-другое, многія аўтасалёны сьпяшаюцца “закрыць” свае абавязаньні на гэты год, а часу застаецца мала.

Што да фізычных асобаў Беларусі, якія перавозяць легкавыя аўтамабілі, то, паводле віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова, да 1 ліпеня 2010 году яны будуць працаваць на дзейных цяпер умовах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG