Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вёска Гудзевічы Мастоўскага раёну, вуліца Цэнтральная, 7


Фота з <a href="http://gudevichi-muzey.narod.ru/index.htm" target="_blank">з сайту гудзевіцкага музэю</a>.
Фота з <a href="http://gudevichi-muzey.narod.ru/index.htm" target="_blank">з сайту гудзевіцкага музэю</a>.
Шыльда свабоды
Вёска Гудзевічы Мастоўскага раёну, вуліца Цэнтральная, 7.
Дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музэй

Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей створаны у 1968 годзе выдатным беларускім настаўнікам і краязнаўцам Алесем Белакозам. Музэй пад ягоным кіраўніцтвам зьяўляўся гімнам Беларушчыне.
У сярэдзіне 1960-х гадоў вучні Гудзевіцкай сярэдняй школы Мастоўскага раёну пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алеся Белакоза пачалі ліставацца зь вядомымі беларускімі пісьменьнікамі. Гэтымі лістамі, у якіх былі выказваньні творцаў пра беларускую мову, таксама чарнавікамі іхных твораў, папаўняўся кабінэт беларускай літаратуры аж пакуль не пераўтварыўся ў сапраўдны музэй. Афіцыйнае адкрыцьцё 2 лютага 1968 году было прымеркаванае да 130-годдзя з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Сёньня ў Гудзевіцкім дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музэі, дырэктарам якога да 2004 году быў Алесь Белакоз, каля 15 тысяч экспанатаў. Самы вялікі -двухсотгадовая традыцыйная сялянская хата. Самыя ўнікальныя — падвойны дыван канца ХІХ стагодзьдзя і беларускамоўны глобус, па якім вучыліся навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі. А самымі каштоўнымі, прынамсі для сябе, Алесь Белакоз лічыць матэрыялы, якія зьвязаныя з выбітнымі беларускімі пісьменьнікамі, змагарамі за Беларусь і беларушчыну:

«Для мяне самае дарагое — гэта лісты нашых беларускіх патрыётаў, іх успаміны, адказы на пытаньні Ларысы Геніюш, Івана Мележа, Уладзімера Караткевіча, Васіля Быкава, Аляксея Карпюка, іхныя чарнавікі, пажаданьні для Беларусі, выказваньні пра мову. У нас вельмі шмат сабрана выказваньняў пра беларускую мову. Цікавых гістарычных зьвестак шмат удалося сабраць — пра Францішка Скарыну, Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча».

У часы барацьбы ўладаў з беларушчынай і нацыяналізмам, а яна ўсе гады існаваньня музэю і не спынялася, ня проста было адстаяць стэнд, прысьвечаны Ларысе Геніюш, ці расказваць вучням пра рэпрэсаваных бальшавікамі пісьменьнікаў.

Белакоз, які любіў быць свабодным у сваёй працы, без энтузіязму прыняў ідэю пераўтварэньня школьнага музэю ў дзяржаўны. Ён разумеў, што кантроль за ідэалёгіяй музэю ўзмацніцца. Так і сталася. А ў 2004 годзе, насуперак жаданьню, Алеся Белакоза выправілі на пэнсію. У ліку ягоных «грахоў» была і адмова павесіць у музэі партрэт Аляксандра Лукашэнкі. Алесь Белакоз не хаваў адданасьці ідэалу самастойнай, заможнай, эўрапейскай Беларусі, у якой пануе беларуская культура. Менавіта школьны музэй у такіх прынцыпах гадаваў усе дзесяць школьных гадоў гудзевіцкіх дзяцей. І гэтыя ідэі яны несьлі ў месцы сваёй далейшай вучобы і працы.

З усёй Беларусі людзі ехалі ў Гудзевічы ня толькі паглядзець экспанаты, а і паслухаць эмацыйную экскурсію Белакоза. Здавалася, што ягонымі вуснамі гаворыць сама Беларусь — свабодная, адукаваная, годная і рашучая. Мала дзе яшчэ такую Беларусь можна было пачуць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG