Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў: пастаўкі нафты ў Беларусь спынены ня будуць


Пагаднене аб пастаўках нафты ў Беларусь можа быць падпісана пазьней за 1 студзеня 2010 году, паведаміў пасол Расіі.


Як падае БелаПАН, пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе спыненыя ня будуць, нават калі адпаведнае пагадненьне ня ўдасца падпісаць да канца году. Пра гэта заявіў пасол Расеі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канфэрэнцыі ў Менску 23 сьнежня.

Паводле яго слоў, цяпер бакі вядуць перамовы наконт гэтага. "Стаіць задача калі не падпісаць міжурадавае пагадненьне, то хоць бы падпісаць пратаколы, якія гарантавалі б пастаўку нафты з 1 студзеня. Пагадненьне можа быць падпісана і пазьней", — сказаў Сурыкаў.

Як растлумачыў дыплямат, затрымка з падпісаньнем дакумэнту можа ўзьнікнуць з-за таго, што бакам неабходна падлічыць балянс аб'ёму нафты, якая будзе пастаўляцца ў Беларусь бяспошлінна для ўнутранага карыстаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG