Галоўны банк краіны адзначае, што ў гэтым годзе праводзіцца палітыка курсаўтварэньня, заснаваная на прывязцы курсу беларускага рубля да кошту кошыка, які складаецца з трох замежных валют — даляра ЗША, эўра і расійскага рубля. Пры гэтым ваганьні курсу абмяжоўваюцца ў межах +/-10% у адносінах да цэнтральнага значэньня, якое ўстаноўлена 2 студзеня 2009 года.
Цяпер узровень зьніжэньня курсу беларускага рубля у адносінах да цэнтральнага значэньня кошту кошыка валют складае каля 8%. "Зараз у эканоміцы краіны, яе замежнаэканамічным сэктары сфарміраваліся ўсе неабходныя перадумовы, якія дазваляюць ажыцьцяўляць далейшае падтрыманьне курсу на стабільным узроўні", — заяўляюць у галоўным банку краіны.
У сувязі з гэтым Нацбанк плануе захаванне курсу беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют як у канцы 2009-га, так і ў пачатку 2010 года на ўзроўні, які склаўся цяпер.
У далейшым, на працягу ўсяго наступнага года, прадугледжваецца падтрыманне курсу беларускага рубля да кошыка замежных валют у межах калідора ваганняў +/-10% у адносінах да яе кошту, які склаўся да канца 2009 года.
"Палітыка стабільнага абменнага курсу беларускага рубля ў межах яго прывязкі да кошыка валют у спалучэньні з прадугледжанымі мерамі працэнтнай палітыкі дазволіць забясьпечыць неабходныя ўмовы для стымуляваньня росту зьберажэньняў насельніцтва ў нацыянальнай валюце, зьніжэньня ўзроўню далярызацыі эканомікі, павышэньня супастаўнога ўзроўню даходаў беларускіх грамадзян, а таксама падтрыманьня цэнавай і макраэканамічнай стабільнасьці ў цэлым", — гаворыцца ў паведамленьні Нацбанку.
Афіцыйны курс даляра на 22 сьнежня складае 2880 рублёў.