Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абмяркуе Мытны саюз у Алматы


У часе сустрэчы 27 лістапада ў Меснку
У часе сустрэчы 27 лістапада ў Меснку

Кіраўнікі Беларусі, Казахстана і Расеі ў межах нефармальнай сустрэчы ў Алматы 19—20 сьнежня абмяркуюць актуальныя пытаньні фарміраваньня Мытнага саюза ў сьвятле прынятых 27 лістапада на пасяджэньні ў Менску рашэньняў, што прадугледжваюць запуск саюзу з 1 студзеня 2010 года.

Пра гэта паведамляе РІА “Новости” са спасылкай на крыніцу ў Крамлі.

"Мядзьведзеў, Лукашэнка і Назарбаеў на цяперашняй сустрэчы ў Алматы разгледзяць і, як чакаецца, зацьвердзяць праект Пляна фарміраваньня Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП)", — паведаміў прадстаўнік Крамля.

Плянам прадугледжваецца распрацоўка міжнародных пагадненьняў паміж дзяржавамі — членамі "тройкі", якія складуць дамоўна-прававую базу ў Адзінай эканамічнай прасторы ў межах Мытнага саюза.

"На саміце ў Казахстане мы вызначымся, як хутка будзем рухацца да Адзінай эканамічнай прасторы", — заявіў 27 лістапада ў Менску расейскі прэзыдэнт. Мытны саюз — гэта "падрыхтоўка да пераходу да адзінай эканамічнай прасторы — гэта зусім новая форма інтэграцыі эканомік", падкрэсьліў Мядзьведзеў.

РІА “Новости” паведамляе, што Мядзьведзеў 19 сьнежня прыбыў у Алматы з рабочым візытам.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў у Казахстан 18 сьнежня. Да пачатку нефармальнага саміта плянуецца правядзеньне асобнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў "тройкі" Мытнага саюза ў межах ЭўрАзЭС.

27 лістапада на нефармальнай сустрэчы трох прэзыдэнтаў у Менску была падпісаная Дамова аб Мытным кодэксе, зацьверджаны Плян мерапрыемстваў па ўвядзеньні гэтага кодэкса ў дзеяньне, Адзіная Таварная намэнклятура зьнешнеэканамічнай дзейнасьці, Адзіны мытны тарыф Мытнага саюза, іншыя міжнародныя дакумэнты, скіраваныя на ажыцьцяўленьне адзінага мытна-тарыфнага рэгуляваньня.

У Эўразійскую эканамічную супольнасьць ўваходзяць Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан. "Тройка" Мытнага саюза ўключае Беларусь, Казахстан і Расею.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG