Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзька: “Рэзалюцыя фіксуе, што Беларусь важная ў эўрапейскай палітыцы”


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька параўноўвае сёньняшнюю рэзалюцыю Эўрапарлямэнту зь люстэркам, у якім Беларусь можа ўбачыць сябе такой, якой яна ёсьць насамрэч.

Паводле ягоных словаў, Эўрапарлямэнт зьберагае тэндэнцыю на падтрыманьне кантактаў зь беларускімі ўладамі, але даволі жорстка ацэньвае адсутнасьць сыстэмных рэформаў у Беларусі.

“Я б назваў суаўтарамі гэтага дакумэнту тых людзей, якія ўчора выйшлі на вуліцу, а таксама Аўтуховіча, Бандарэнку, іншых палітычных вязьняў. Калі б не было гэтых людзей і падзей, то не было б і рэзалюцыі. Рэзалюцыя між іншым фіксуе, што Беларусь дастаткова важная ў эўрапейскай палітыцы. З пункту гледжаньня гістарычнай пэрспэктывы гэта вельмі важна”.

Паводле А.Лябедзькі, прадстаўнікі ўсіх апазыцыйных партый вітаюць прапанову аб удзеле ў праграме “Эўранэст”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG