Падставай для правядзеньня круглага стала эпідэмія грыпу ў Беларусі і тое, як гэтую праблему асьвятлялі мэдыі. Лекары і журналісты ў той сытуацыі апынуліся па розныя бакі барыкадаў. Чаму так здарылася і як пазьбегнуць падобнага становішча ў будучыні і было галоўнай мэтай абмеркаваньня. Кажа адзін з арганізатараў круглага стала, лекар-рэанімататоляг Андрэй Вітушка:
«Калі я ішоў сюды, то ў мяне была нават агрэсіўная настроенасьць з-за таго, што журналісты ня правільна падаюць інфармацыю, не на тым акцэнтуюць увагу. Але зараз я бачу, што ўсім цяжка і трэба шукаць нейкія шляхі для паразуменьня».
Спадар Шаўлоў дзейнасьць мэдыкаў і журналістаў падчас эпідэміі ахарактарызаваў гэтак:
«Згублены час падчас разьвіцьця эпідэміялягічнага працэсу і адсутнічала прафэсійная і дакладная інфармацыя для насельніцтва, што і выклікала паніку».
Удзельнікі круглага стала ў выніку прыйшлі да высновы, што тэма эпідэміі грыпу ў сродках масавай інфармацыі засталася не раскрытай і ня поўнай. Прычыны: Міністэрства аховы здароўя хавала інфармацыю, а журналісты шукалі сэнсацыяў. Палітык Вінцук Вячорка, які таксама прыняў удзел у дыскусіі, гэтак падсумаваў яе вынік:
«Я зь вялікай пашанай стаўлюся да тых двух дактароў зь дзесяці запрошаных, якія сёньня сюды прыйшлі. Я маю досьвед размовы з мазырскімі дактарамі, якія ў вельмі складаным становішчы робяць усё, што могуць. Адначасна я бачу наколькі яны зьвязаныя рознымі інструкцыямі, якія паралізуюць інфармацыйны доступ. На жаль, Чарнобыльскі досьвед улады мала чаму навучыў. Тое ж і з А/H1N1 — відаць, нехта спадзяецца, што з-за ляяльнасьці да ўладаў гэты грып яго абміне».
«Калі я ішоў сюды, то ў мяне была нават агрэсіўная настроенасьць з-за таго, што журналісты ня правільна падаюць інфармацыю, не на тым акцэнтуюць увагу. Але зараз я бачу, што ўсім цяжка і трэба шукаць нейкія шляхі для паразуменьня».
Прамаўляе арганізатар круглага стала лекар Андрэй Вітушка, на пярэднім пляне — удзельнік дыскусіі лекар Мікалай Шаўлоў.
Андрэй Вітушка кажа, што прыняць удзел у круглым стале былі запрошаныя дзесяць лекараў з розных рэгіёнаў Беларусі. Аднак у апошні момант яны адмовіліся ад дыскусіі, якую падтрымаў толькі лекар-інфэкцыяніст Мікалай Шаўлоў. Спадар Шаўлоў дзейнасьць мэдыкаў і журналістаў падчас эпідэміі ахарактарызаваў гэтак: