Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксей Дарашкевіч тлумачыць:
«Я, Кірыла Семянчук і яшчэ пяць чалавек зьбіраліся сёньня падтрымаць нашых таварышаў. Дамовіліся разам ехаць у Менск. Папярэдне, зразумела, стэлефаноўваліся, вызначалі час і месца ад’езду.
І раптам перад самым выездам тэлефануе чалавек, які меўся ехаць за рулём, і кажа: ня можам ехаць з тэхнічных прычынаў. Высьветлілася, што парэзаныя ўсе чатыры колы.
Зразумела, мы адразу задаліся пытаньнем: ці выпадкова гэта? Думаем, што не. Раней нам, праўда, колаў ня рэзалі. Але за час палітычнай дзейнасьці за намі не аднойчы сачылі, здымалі на камэру...»