Акцыя 16 сьнежня не абмінае тэму зьніклых у Беларусі былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, былога старшыні цэнтарвыбаркаму Віктара Ганчара, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, апэратара Зьмітра Завадзкага, а таксама патрабаваньні вызваленьня палітвязьняў ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, моладзевага актывіста Арцёма Дубскага і абвінавачанага ў крымінальнай справе бізнэсоўца Ўладзімера Асіпенкі.
А шостай вечара на Кастрычніцкую плошчу прыйдуць прадстаўнікі моладзевых арганізацый з расьцяжкамі: “Не – палітычным выкраданьням!” і “Выкрадальнікаў людзей – у Гаагу!”
Цягам месяцу людзі з рацыямі ў цывільным выкралі актывістаў кампаніі “Эўрапейская Беларусь” Яўгена Афнагеля і Ўладзімера Лемеша, а таксама лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча.
Летась 19 сьнежня невядомыя схапілі лідэра “Маладой Беларусі” Артура Фінькевіча. Яго адвезьлі за 130 км ад Менску і выкінулі з машыны ў лесе за Валожынам.
Зьмітра Дашкевіча выкралі 5 сьнежня і вывезьлі за 70 км ад Менску. Хлопцу працягнулі шост у рукавы паліто, каб ён не адразу вызваліўся і выйшаў па дапамогу.
Раней, 25 сакавіка, людзі ў цывільным схапілі і закінулі ў машыну намесьнікаў Дашкевіча Насту Палажанку і Дзяніса Карнова. За горадам Насту зь Дзянісам перасадзілі ў розныя машыны. Насту выкінулі з машыны раней. Дзяніса адвезьлі ў лес пад Дзяржынск. Хлопцу парэзалі нажом джынсы і прымусілі на каленях стаяць амаль паўгадзіны на сьнезе.
Па ўсіх фактах выкраданьня былі заведзеныя крымінальныя справы. Аднаго з выкрадальнікаў апазналі па фотаздымку ў СМІ. Гэта баец падразьдзяленьня “Алмаз” Аляксандар Леаненка.
13 сьнежня БТ прапанавала гледачам сюжэт пра выкраданьні прадстаўнікоў дэмакратычнага руху. Аўтар Андрэй Крывашэеў абвінаваціў апазыцыянэраў у тым, што яны прыдумалі гісторыі пра свае выкраданьні, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да сваіх пэрсонаў.
Крывашэеў: “У сакавіку на некалькі гадзінаў у лясным масіве зьніклі маладафронтаўцы Наста Палажанка і Дзяніс Карноў. Тое, што двое маладых людзей зьніклі ў лесе, тым больш вясной на прыродзе, няма нічога заганнага. Ня дзіўна, што падчас зьнікненьня парачкі былі парваныя джынсы. Але пры чым тут спэцслужбы, зьбіцьцё і выкраданьне?”
“У Беларусі існуе такая тактыка рэпрэсій, якая нібыта схаваная, -- гаворыць актывістка “Маладога фронту” Наста Палажанка. -- Практыка гэта незвычайная і малапрыемная. Калі раней ты выйшаў на акцыю і разумееш, што за гэта табе пагражае штраф ці арышт, то цяпер ты ня ведаеш, што можа здарыцца, калі ты выйдзеш з хаты.
Калі мы пачалі рабіць рассылкі міжнародным партнэрам, наведваць амбасады і распавядаць пра гэтую практыку, то мы зразумелі, што патрапілі ў самую кропку, калі пабачылі нядзельны рэпартаж па БТ.
Хочацца толькі зрабіць заўвагу, каб журналісты БТ усе свае эратычныя фантазіі выкарыстоўвалі ў межах будаваньня сваёй асабістай сям’і”.
Ва ўсіх выпадках людзі з рацыямі забралі ў актывістаў мабільныя тэлефоны і ўсе рэчы з кішэняў. У Зьмітра Дашкевіча забралі яшчэ й ноўтбук. Пра гэта Зьміцер зрабіў заяву ў міліцыі.
Але супрацоўнік БТ паведаміў, што Зьміцер заявіў пра тое, што ў яго нібыта скралі два ноўтбукі: адзін падчас выкраданьня, другі – дома. Пры гэтым аўтар сюжэту ўвесь час рабіў непрыстойныя намёкі на махлярства і жаданьне падмануць беларускае грамадзтва і прадстаўнікоў Эўрапейскіх структур.
“Тое, што БТ казалі пра скрадзеныя ў мяне нібыта два ноўтбукі, ёсьць банальнай хлусьнёй. Я нідзе не казаў, што ў мяне было два ноўтбукі. У мяне было два тэлефоны і адзін ноўтбук.
Але ў прамым эфіры распавядаць анэкдоты пра згвалтаваных лягушак, якія хочуць яшчэ гэтага... А мацерныя словы ў прамым эфіры ёсьць сымбалем цяперашняга беларускага тэлебачаньня”, -- гаворыць Зьміцер Дашкевіч.
Акцыя пратэсту пачнецца ў 6 вечара на Кастрычніцкай плошчы. Спыніць гвалт супраць прадстаўнікоў апазыцыі будуць патрабаваць студэнты-каліноўцы ў Польшчы, а таксама беларусы ва Ўкраіне, Літве, Латвіі і Эстоніі.