Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тацяна Шапуцька: Топ Свабоды, панядзелак


Тацяна Шапуцька
Тацяна Шапуцька

Грамадзкая рэдактарка гэтага тыдня – Тацяна Шапуцька. Скончыла сталічную гімназію №1 імя Францішка Скарыны з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. Летась паступіла на юрыдычны факультэт БДУ. Апошнія два гады – сябра «Маладога фронту», неаднаразова затрымлівалася. 7 лістапада 2008 году за ўдзел у антыкамуністычным пікеце ля КДБ была арыштаваная на трое сутак. Днямі Тацяну выключылі з унівэрсытэту.


Тацяна Шапуцька вызначыла найлепшыя матэрыялы сайту «Свабоды» за 14 сьнежня, панядзелак:

Дабравольскі: “Бачыў Сахарава за дзень да сьмерці...”

Добры й цёплы рэпартаж, прысьвечаны актуальнай навіне – гадавіне сьмерці Акадэміка Сахарава. Прыцягвае тое, што героем інтэрвію зьяўляецца беларускі палітык, што не такая ўжо частая зьява ў айчынных рэпартажах пра вядомых замежных дзейчоў. Чытаць камэнтарыі “свайго” – беларускага чалавека заўжды цікавей.

У Расеі – канікулы, у Беларусі – прастоі

Файны артыкул, прысьвечаны сталай энакамічнай і сацыяльнай праблеме - дзяржпрадпрыемствы ў перыяд крызісу, разгрузка складаў. Важна, што гэтыя пытаньні разглядаецца на прыкладзе рэгіянальных прыдпрыемстваў, дзе зазначаныя праблемы заўжды адчуваюцца значна больш балюча.

БХД: далей дамагацца рэгістрацыі – бессэнсоўна

Навіна пра набалелая – нерэгістрацыю БХД. Грунтоўныя камэнтары сустаршынь БХД на фоне другой адмове ў рэгістрацыі партыі і бруднага нядзелюнага сюжэту па БТ выклікаюць жывую цікавасьць.

У галерэі «Ў» — «Тэлепорт у Галяндыю»

Каштоўная навіна-абвестка пра культурнае жыцьцё беларусаў. Асабліва прыцягвае, калі так можна мовіць, “унікальнасьць” навіны - цікавая падзея, але інфармацыі пра яе акрамя Свабоды, практычна нідзе ня бачыла, што дзіўна.

Б.Фэрэра-Вальднэр: “Зьмены ў грамадзтве расьцягваюцца на пакаленьні”

Інтэрвію з эўрапейскімі чыноўнікамі датычныя Беларусі заўджы актуальны ў пэрыяд т.з “беларуска-эўрапейскага дыялёгу”, заўжды цікава прааналізаваць рыторыку эўрапейцаў, знайсьці тыя ці іншыя зьмены ў разважаньнях. На што зьвяртаецца асаблівая ўвага – на тое, што інтэрвію не перадрукавана з эўрапейскага йі расейскага выданьня (як часьцей за ўсё бывае), а напісана самастойна беларускай журналісткай. Гэта зусім іншы ўзровень, таму вялікі “+” “Свабодзе”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG