Балянс:
- Прыбыткі кансалідаванага бюджэту 52,993 трлн рублёў (30,4% ВУП)
- Выдаткі – 55,693 трлн (31,9% ВУП).
Прыбыткі ад падаткаў складуць 49,3 трыльёны. Гэта 82% усіх падаткаў.
Асноўныя падаткі
Від падатку | Доля прыбытку ў кансалідаваным бюджэце |
На дададзеную вартасьць | 32,1% |
На замежнаэканамічную дзейнасьць | 19,1% |
На даходы і прыбытак | 11,8% |
Падаходны | 10,3% |
Акцызы | 8,6%. |
У праекце бюджэту прадугледжваецца скасаваньне наступных падаткаў:
- адлічэньняў у фонд падтрымкі сельгасвытворцаў;
- мясцовых падаткаў на продаж;
- падатку на продаж аўтатранспартных сродкаў;
- збору за карыстаньне паркоўкамі.
Плянуецца, што заробак працаўнікоў бюджэтнай сфэры будзе праіндэксаваны на столькі, колькі складзе інфляцыі – на 8%.
Выдаткі на адукацыю ў 2010 годзе складуць 7,6 трлн, на ахову здароўя – 5,6 трлн. Фундаваньне гэтых галінаў павялічыцца на 6-7%.
Рост выдаткаў бюджэту на абслугоўваньне дзяржпазыкі ў 2010 годзе складзе 36%.
Ліміт зьнешняга дзяржпазыкіу павялічаны да 9,5 мільярда даляраў ЗША. У 2009 годзе быў 8 млрд.
Праект бюджэту-2010 сфармаваны зыходзячы з таго, што ВУП вырасьце на 11-13%. Інфляцыі павінна быць на ўзроўні 9-10%.
У бюджэце закладзена, што сярэднегадавы кошт імпарту газу на узроўні будзе на ўзроўні 166 даляраў ЗША за 1 тысячу кубічных мэтраў.
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу можа зацьвердзіць праект бюджэту 17 сьнежня, паведамляе Інтэрфакс.
Дэпутаты ПП НС таксама ўнесьлі ў праект бюджэту 3 прапановы:
- Павялічыць заробкі нізкааплатным супрацоўнікам у адукацыі, мэдыцыне, і культуры;
- Павялічыць бюджэт Міністэрству замежных справаў Беларусі, каб тое пашырыла прадстаўніцтва Беларусі за мяжой;
- Павялічыць бюджэт мытнаму камітэту на закупу тэхнікі.
11 сьнежня у павестцы дня ПП НС разгледзіць 15 пытаньняў. Асноўныя зь іх:
- Другое чытаньне законапраекту пра бюджэт-2010;
- Другое чытаньне паправак у выбарчае заканадаўства;
- Зьмены ў законы, якія накіраваныя на ўзмацненьне барацьбы са злачыннасьцю.