Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўгустоўскі канал стане свабоднай эканамічнай зонай


Аўгустоўскі канал
Аўгустоўскі канал

Гарадзенскія ўлады маюць намер стварыць свабодную эканамічную зону “Гроднатурінвэст” на базе Аўгустоўскага каналу і СЭЗ “Гроднаінвэст”. Пра гэта паведаміў адзін з кіраўнікоў “Гроднаінвэсту”. Ён сказаў, што праект знаходзіцца ў працэсе распрацоўкі.

Чыноўнік зазначыў таксама, што Гарадзеншчына можа прымаць каля 60 тысяч турыстаў штогод. Паводле афіцыйнай статыстыкі, летась вобласьць наведалі толькі 649 замежных турыстаў.

Задачу “даваць эфэктыўную аддачу ад рацыянальнага выкарыстоўваньня свайго турыстычнага патэнцыялу” сваім часам старшыні аблвыканкаму Ўладзіміру Саўчанку паставіў А.Лукашэнка.

Аднак дагэтуль ня створана інфраструктура для замежнікаў, у тым ліку на Аўгустоўскім канале, рэканструкцыя якога скончана 3,5 года таму. Мясцовыя ўлады ня здолелі прыцягнуць сюды прыватны капітал, пагатоў — замежны. Нават гатэль і кавярню на канале яны зьбіраюцца будаваць на бюджэтныя грошы, прычым зьбіраюцца ўжо тры гады.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG