Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісту БХД пагражаюць турмой за помнік Леніну


На актывіста Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі з Наваградка Юрыя Казака заведзеная крымінальная справа за пашкоджаньне помніка Леніну.

Юрыя вінавацяць у нанясеньні помніку матэрыяльнай шкоды памерам 3740 рублёў, калі ён быў абліты зялёнай фарбай. Абвінавачваньне выстаўлена паводле артыкулу 339/1 – хуліганства, які прадугледжвае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да трох гадоў, абмежаваньне волі альбо штраф.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Юрыя Казака ў ноч на 7 лістапада. Абвінавачаньне было прад'яўленае 5 сьнежня.

Актывіст БХД мяркуе, што ён ня меў на мэце «зьняважыць інтарэсы грамадзкасьці», як пра гэта гаворыцца ў абвінавачваньні, а прыцягнуць увагу да асобы Леніна, які ініцыяваў «чырвоны тэрор» і спрычыніўся да сьмерці сотняў тысяч людзей.
XS
SM
MD
LG