Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Мартынаў накіроўваецца ў Брусэль


Сустрэча Мартынаў
Сустрэча Мартынаў

Міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў 8 сьнежня ў Брусэлі возьме ўдзел у першай штогадовай нарадзе міністраў замежных спраў краін-удзельніц “Усходняга партнэрства”.

У сваім выступе ён прадставіць афіцыйную пазыцыю Беларусі па разьвіцьці “Ўсходняга партнэрства” і далейшым удзеле краіны ў гэтай ініцыятыве ЭЗ, паведамілі ў прэсавай службе беларускага МЗС.

Спадар Мартынаў таксама мяркуе правесьці перамовы зь сябрам Эўрапейскай камісіі па пытаньнях пашырэньня ЭЗ і эўрапейскай палітыцы суседзтва Штэфанам Фюле. Будзе абмеркаваны “ўвесь комплекс пытаньняў супрацоўніцтва Беларусі з ЭЗ”.

Заплянаваныя сустрэчы кіраўніка МЗС Беларусі зь ягонымі калегамі зь некаторых краін-сябраў ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG