Глябальнае пацяпленьне – найважнейшая праблема, зь якой сутыкнулася чалавецтва. Разуменьне жахлівых наступстваў яго і прывяло сёньня ў Капэнгаген прадстаўнікоў 192 краінаў сьвету. Цягам 12 дзён яны будуць абмяркоўваць праект новага міжнароднага пагадненьня аб абмежаваньні сусьветнага пацяпленьня.
Канфэрэнцыя пачалася з харавога дзіцячага сьпеву. Ён прагучаў як заклік да дарослых не пакінуць наступныя пакаленьні перад тварам ўжо не небясьпекі, а глябальнай катастрофы.
Удзельнікі канфэрэнцыі ставяць перад сабой вельмі амбіцыйныя мэты, дасягнуць якіх будзе вельмі складана. Гэта падкрэсьліў у сваім прывітальным слове сёньня гаспадар форуму, прэм’ер-міністар Даніі Ларс Локе Расмусэн:
«Нам трэба будзе знайсьці вырашэньне надзвычай цяжкага пытаньня. Але рашэньне трэба прыняць цяпер, каб быць здольнымі рашаць праблемы, якія ўзрастаюць, у будучым».
Пра надзвычай важнае значэньне канфэрэнцыі сьведчыць і тое, што ў апошнія дні форуму мяркуецца ўдзел у ёй кіраўнікоў як найменей 100 краінаў. У Капэнгагене прысутнічаюць таксама каля 15 тысяч назіральнікаў ад навуковых і няўрадавых арганізацыяў.
Найперш ставіцца задача выпрацаваць тэкст новага пагадненьня аб абмежаваньні выкіду ў атмасфэру гэтак званых "парніковых газаў" (вадзяной пары, вуглякіслага газу, мэтану і іншых).
Калі ўдзельнікі канфэрэнцыі ўзгодняць тэкст новага пагадненьня аб абмежаваньні выкіду "парніковых газаў", яно заменіць "Кіёцкі пратакол", тэрмін дзейнасьці якога канчаецца ў 2012 годзе.
Гэта робіцца дзеля таго, каб не дапусьціць павышэньня сярэдняй тэмпэратуры на плянэце болей чым на 2 градусы. Паводле экспэртаў ААН, калі павышэньне тэмпэратуры наблізіцца да 3 градусаў, верагодны катастрафічны сцэнар – пачнуць таяць леднікі, узровень мораў павысіцца, будуць затопленыя прыбярэжныя гарады. У іншых месцах плянэты адбудуцца засухі.
Аднак дамовіцца будзе сапраўды нялёгка, бо выкіды ў атмасфэру, якія павышаюць тэмпэратуру, зьяўляюцца прадуктамі індустрыяльнай дзейнасьці. А гэта якраз тая дзейнасьць, якая стымулюе эканамічны рост. Праўда, напярэдадні канфэрэнцыі ўсясьветныя лідэры, улучна з кіраўнікамі ЗША і Кітаю, абяцалі, што іхныя краіны скароцяць гэтыя выкіды.
Пра высокі грамадзкі інтарэс да канфэрэнцыі сьведчыць і тое, што сёньня 56 газэтаў у 45 краінах на першых палосах зьмясьцілі той самы артыкул, у якім даецца жахлівы прагноз -- калі ня будзе спыненае глябальнае павышэньне тэмпэратуры на мяжы 2 градусаў, наша плянэта ў пэрспэктыве будзе спустошаная.