Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрусь Крэчка «затрымаў» подпіс пад «Новым пакаленьнем»


Пра гэта гаворыцца ў заяве старшыні Моладзі БНФ Андруся Крэчкі з нагоды падпісаньня яго намесьнікам пагадненьня аб стварэньні кааліцыі моладзевых аб’яднаньняў «Новае пакаленьне» 5 сьнежня 2009 году.



Старшыня Моладзі БНФ адзначыў, што спадар Семянюк ня быў упаўнаважаны аднаасобна прымаць такія значныя для арганізацыі рашэньні.

Андрусь Крэчка выказаў сумнеў у мэтазгоднасьці кааліцыі ў прапанаваным фармаце і заявіў пра неабходнасьць дадатковых кансультацыяў.

«Паўстае пытаньне, чаму ў кааліцыю не ўвайшлі нашыя сталыя партнэры, якія відавочна падзяляюць асноўныя нацыянальныя і дэмакратычныя каштоўнасьці і адмаўляюць калябарацыю зь існым рэжымам: рух «Маладая Беларусь», грамадзянская кампанія «Эўрапейская Беларусь» і моладзевае крыло партыі АГП «Маладыя дэмакраты».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG