Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незнаёмыя Афнагелю: “Будзеш шмат пытацца – паедзем далёка”


Яўген Афнагель
Яўген Афнагель

Лідэр “Эўрапейскай Беларусі” Яўген Афнагель быў у панядзелак госьцем ранішняга жывога эфіру “Радыё Свабода”.

Карэспандэнт: Яўген, раскажыце, што з вамі адбылося.

Афнагель: У мяне ў нядзелю на 16.00 была заплянаваная сустрэча з адным чалавекам каля гадзіньнікавага заводу “Прамень”. Калі я прыйшоў на гэтую сустрэчу, чалавек патэлефанаваў і сказаў, што ён спозьніцца, я стаў яго чакаць. Праз хвілін дзесяць да мяне падыйшлі двое супрацоўнікаў АМАПу ў цывільным, яны нават паказалі пасьведчаньні і сказалі, што ў іх арыенціроўка, што тут адбываецца злачынства, і ім трэба праверыць зьмесьціва майго заплечніка.

Я заплечнік паказаў – там ляжалі толькі кнігі і фотаапарат. Яны паглядзелі, праверылі і сышлі. Але пасьля гэтага выпадку каля мняе ўвесь час знаходзіўся супрацоўнік міліцыі з рацыяй, які ўсю сваю ўвагу скіроўваў на мяне, хоць і рабіў выгляд, што займаецца нейкімі іншымі справамі – глядзіць за людзьмі або нешта такое.

Я палічыў гэта занадта падазроным і, як толькі прыехаў 62-гі аўтобус, я сеў на яго і зьехаў адтуль. Праехаў два прыпынкі, да вуліцы Бялінскага, і там выйшаў. Як толькі я зрабіў тры-чатыры крокі, да мяне ззаду падбеглі людзі, закруцілі рукі і запіхнулі ў машыну.

У машыне яны селі з двух бакоў ад мяне, там яшчэ быў кіроўца. Мяне нахілілі галавой уніз, каб я ня бачыў, што адбываецца вакол, крыху – хвілін дваццаць – павазілі па Менску, а пасьля машына выехала ў накірунку аэрапорту “Менск-2”.

Даехаўшы да вёскі – як потым аказалася – Жукаў Луг, машына збочыла з трасы і нейкі кілямэтар або больш праехала па прасёлкавай дарозе. Пасьля дзьверы адчыніліся, чалавек, які сядзеў справа ад мяне выйшаў і сказаў, што ўсё, я вольны.

Мяне выпхнулі з машыны, пасьля выкінулі рэчы. Адзін тэлефон быў без акумулятара, фотаапарат таксама чамусьці быў без акумулятара, але дзякуючы таму, што другі тэлефон я пасьпеў схаваць, я змог даволі хутка пазваніць сябрам-журналістам і паведаміць, што са мной адбылося.

Карэспандэнт: Яўген, пакуль вас тых дваццаць або больш хвілін вазілі па Менску, тыя людзі, што з вамі былі – ці вялі яны нейкія гутаркі, папярэджвалі вас, запалохвалі, ці гэта ўсё адбывалася маўкліва?

Афнагель: Я спачатку задаў некалькі пытаньняў, хоць разумеў, што сэнсу задаваць пытаньні няма, бо я ўжо ведаў, што адбылося са Зьмітром Дашкевічам і з Артурам Фінькевічам. Адзінае, што яны сказалі – “Будзеш шмат пытацца – паедзем далёка, будзеш мачаць – паедзем блізка”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG