Сёньня кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка зрабіў шэраг кадравых прызначэньняў. Былы міністар абароны Леанід Мальцаў прызначаны дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі. Былы дзяржсакратар Рады бясьпекі Юры Жадобін стаў міністрам абароны. Міністрам эканомікі прызначаны Мікалай Снапкоў, міністрам інфармацыі Алег Праляскоўскі, міністрам працы і сацыяльнай абароны прызначана Марыяна Шчоткіна, міністрам падаткаў і збораў стаў Уладзімер Палуян. Кіраўніком спраў прэзыдэнта прызначаны Мікалай Корбут. Што азначаюць гэтыя прызначэньні?
Усе гэтыя асобы раней займалі значныя пасады. Юрыя Жадобіна памянялі на Леаніда Мальцава, Мікалай Корбут раней быў першым намесьнікам кіраўніка справаў прэзыдэнта, Мікалай Снапкоў — намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта, Алег Праляскоўскі быў дырэктарам інфармацыйна-аналітычнага цэнтру пры адміністрацыі прэзыдэнта, Уладзімер Палуян — намесьнікам міністра па падатках і зборах, Марыяна Шчоткіна — намесьнікам міністра працы і сацыяльнай абароны.
Камэнтуючы гэтыя зьмены, шэф-рэдактар газэты «Народная воля» Сьвятлана Калінкіна назвала сур’ёзнымі прызначэньні на пасады дзяржсакратара Рады бясьпекі і міністра інфармацыі.
«Алега Праляскоўскага пасьля таго скандалу з крымінальнай справай яго намесьніка за хабар, — калі яго з адміністрацыі прэзыдэнта прызначылі на іншую пасаду, ён перастаў быць галоўным ідэолягам, — зараз рэабілітавалі. І зноў накіравалі на СМІ менавіта таму, што набліжаюцца дзьве выбарчыя кампаніі. І Праляскоўскі ўжо зарэкамэндаваў сябе ў свой час як беспрынцыпны чалавек у адносінах са СМІ. Усе рэпрэсіі, якія адбыліся адносна незалежных мэдыяў, рабіліся рукамі Праляскоўскага. Таму гэта відавочна палітычнае прызначэньне».
Адносна ракіроўкі ў сілавых структурах спадарыня Калінкіна сказала, што Леаніда Мальцава нельга лічыць моцным сілавіком. Апошнім часам у Міністэрстве абароны было шмат крымінальных спраў.
«У такой сытуацыі ён будзе такім вясельным генэралам пры памочніку Аляксандра Лукашэнкі па пытаньнях бясьпекі Віктару Лукашэнку. Відавочна, што Віктар Лукашэнка як куратар усяго сілавога блёку прыклаў руку да зьменаў кіраўніка Рады бясьпекі і міністра абароны. Зараз у Віктара Лукашэнкі ня будзе канкурэнцыі ў Радзе бясьпекі. Мы ведаем першае скандальнае звальненьне Мальцава нібыта за п’янку. Потым Лукашэнка яго паклікаў, і Мальцаў вярнуўся. Гэта чалавек, які вочы долу апусьціць і будзе выконваць загады».
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч называе Леаніда Мальцава камунікабэльным і мяркуе, што ён будзе займацца аналітычнай працай.
«Дзяржсакратарыят будзе мякчэйшы, больш аналітычны, дзяржсакратарыят будзе такі, які ўсіх задаволіць. У гэтым пляне гэта далейшы шлях да дэмакратычных зьменаў. Гэта добры, нармальны рух».
Кіраўніком справаў прэзыдэнта будзе Мікалай Корбут. Пакуль невядома, як складзецца лёс Мікалая Дамашкевіча, які займаў гэтую пасаду ад студзеня мінулага году. Аглядальнікі адзначаюць, што ён шмат зрабіў для ўмацаваньня ўлады А. Лукашэнкі і наўрад ці ён застанецца без падзякі. Але выхадцы з прэзыдэнцкага атачэньня — і Мікалай Корбут, і Мікалай Снапкоў, які стаў міністрам эканомікі — нічым асаблівым дагэтуль ня вызначыліся. Спадар Гайдукевіч назваў Мікалая Корбута прафэсіяналам.
«Многія казалі, што Дамашкевіч сыходзіць. Гэта ніякае не зьняцьцё, гэта чыстая ракіроўка, якая плянавалася яшчэ ў сярэдзіне году. Усе астатнія прызначэньні не нясуць ніякай сэнсацыі і ніякіх кардынальных зьменаў».
Колішні начальнік Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі назваў гэтыя кадравыя перамены звычайным начотніцтвам.
«Прэзыдэнт зрабіў выгляд, што ён робіць нейкія значныя, вялікія па колькасьці і па значнасьці перастаноўкі, але ж гэта ня так. Тыя ж самыя людзі прыйшлі на нейкія пасады, у якіх яны нічога не разумеюць. І да гэтага прэзыдэнта так было — гэта называлася ратацыя. Каб ніхто не лічыў сябе нечым больш значным, чым ён зьяўляецца. Раней гэта рабілася калегіяльна, а цяпер аднаасобна».