Падзеі кшталту той, якая здарылася ў мінулую пятніцу на расейскай чыгунцы, у дэмакратычных краінах звычайна імгненна робяцца прадметам аналізу на вядучых тэлеканалах. Палітолягі і экспэрты абмяркоўваюць прычыны ды вэрсіі, прагназуюць, як падзея можа адбіцца на раскладцы палітычных сілаў і, магчыма, палітычным лёсе кіраўнікоў дзяржавы і вядучых палітыкаў.
Нічога падобнага на расейскім тэлебачаньні не было ні ў пятніцу, ні ў нядзелю, ні ў наступныя дні. Аднак назіральнікі, якіх апытала расейская служба ВВС, заўважылі пэўныя зьмены ў рэакцыі найвышэйшага кіраўніцтва Расеі ў параўнаньні з тым, як паводзілі сябе ў Крамлі ў часы прэзыдэнцтва Пуціна.
Зьвяртаюць на сабе ўвагу прынамсі тры істотныя адрозьненьні.
Па-першае, значная частка нарады прэзыдэнта Дзьмітрыя Мядзьведзева з высокімі чыноўнікамі з нагоды трагедыі адбывалася перад тэлекамэрамі.
Па-другое, дзяржаўную камісію ўпершыню ўзначаліў не сілавік, а “гаспадарнік” – віцэ-прэм’ер Зубкоў (пасьля выбуху ў маскоўскім мэтро ў 2004 г. галоўным быў прызначаны намесьнік міністра ўнутраных спраў Аляксандар Чыкалін, а пасьля "Норд-Осту" і Беслану – намесьнік дырэктара ФСБ Уладзімер Пронічаў).
Па-трэцяе, афіцыйныя асобы не пачалі адразу ж вінаваціць “ісламістаў” і “бандытаў” з Паўночнага Каўказу або замежных “нядобразычліўцаў Расеі”.