Спадар Ляран сустрэнецца з прадстаўнікамі ўладаў у адміністрацыі прэзыдэнта і ў Міністэрстве замежных спраў, сябрамі грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама са студэнтамі. Адносна мэтаў візыту прадстаўніца Інфармацыйнага пункту Рады Эўропы ў Менску Натальля Дзяргай сказала:
«Падчас візыту Жана-Люі Лярана ў Менск будуць праводзіцца сустрэчы на розных узроўнях. Гэта будуць сустрэчы зь дзяржаўнымі структурамі, грамадзкімі аб’яднаньнямі, а таксама адбудзецца адкрытая лекцыя для студэнтаў Белдзяржунівэрсытэту ў Інстытуце журналістыкі. Падчас гэтых сустрэч будуць абмяркоўвацца магчымасьці супрацоўніцтва паміж Радай Эўропы і Беларусьсю ў розных кірунках».
Аляксандар Дабравольскі, адзін з удзельнікаў сустрэчы са спадаром Ляранам, якая мае адбыцца 1 сьнежня, прадстаўляе Ўсходне-эўрапейскую школу палітычных дасьледаваньняў, якая ўваходзіць у праект Рады Эўропы. Паводле спадара Дабравольскага, візыт кіраўніка генэральнага дырэктарату Рады Эўропы вельмі важны для абмеркаваньня таго, якія далейшыя крокі з боку ўладаў маглі б прывесьці Беларусь у гэтую ўплывовую структуру.
«Усе палітычныя пытаньні, якія вырашаюцца ў Радзе Эўропы, безумоўна, абмяркоўваюцца на Парлямэнцкай асамблеі, на Камітэце міністраў, але так ці інакш праходзяць праз гэты генэральны дырэктарат. Візыт эўрапейскага чыноўніка такога ўзроўню вельмі важны, і ад яго будуць залежаць і далейшыя дзеяньні па ўзаемадзеяньні Беларусі і Рады Эўропы».
Спадар Дабравольскі нагадвае, што Беларусь — гэта адзіная эўрапейская краіна, якая дагэтуль не ўваходзіць у Раду Эўропы.
«Магчыма, беларускаму парлямэнту мог бы быць нададзены статус спэцыяльна запрошанага ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы, але ж тут ёсьць вялікае пытаньне легітымнасьці абраньня гэтага парлямэнту. Таму гэтае пытаньне абмяркоўвалася, але была выстаўлена ўмова — хоць адзін крок зрабіць: накласьці мараторый на сьмяротнае пакараньне. Гэты крок дагэтуль ня зроблены. Я думаю, калі будзе зроблена некалькі крокаў, якія б дэманстравалі прыхільнасьць Беларусі да эўрапейскіх каштоўнасьцяў, то гэтае пытаньне таксама было б вырашана. Але пакуль што Беларусь і Рада Эўропы ніяк юрыдычна не зьвязаныя».
Нагадаем, Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы ў чэрвені прыняла рэзалюцыю, згодна зь якой беларускаму парлямэнту вернуць статус адмыслова запрошанага, але толькі пасьля таго, як Беларусь абвесьціць мараторый на сьмяротнае пакараньне. У чэрвені Жан-Люі Ляран заявіў журналістам, што адказ на пытаньне, калі Беларусь стане паўнапраўным сябрам Рады Эўропы, знаходзіцца ня ў Страсбуры, а ў Менску.
Дагэтуль афіцыйны Менск працягвае тактыку пажаданых і непажаданых гасьцей з Эўропы. Каля месяца таму ўлады Беларусі адмовілі ў візе дэпутату ПАРЭ Хрыстасу Пургурыдэсу, які зьбіраўся ўзяць удзел у Беларускім эўрапейскім форуме. Спадар Пургурыдэс — аўтар дакладу пра палітычныя зьнікненьні ў Беларусі.