Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жан-Люі Ляран абмяркуе пэрспэктывы супрацоўніцтва


Жан-Люі Ляран (Jean Louis Laurens)
Жан-Люі Ляран (Jean Louis Laurens)

У Менск з двухдзённым візытам прыбыў кіраўнік генэральнага дырэктарату Рады Эўропы па дэмакратыі і палітычных пытаньнях Жан-Люі Ляран.

Заплянаваныя яго сустрэчы з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзыдэнта, у Міністэрстве замежных спраў Беларусі, з прадстаўнікамі грамадзкіх аб’яднаньняў. Спадар Ляран сустрэнецца таксама з прадстаўнікамі амбасадаў і са студэнтамі Белдзяржунівэрсытэту.

Спадар Ляран абмяркуе пэрспэктывы супрацоўніцтва Рады Эўропы і Беларусі.

Паўгода таму ў Менску быў адчынены Інфармацыйны цэнтар Рады Эўропы. Яго асноўная мэта палягае ў інфармаваньні грамадзянаў Беларусі пра дзейнасьць Рады Эўропы, пра яе каштоўнасьці і нормы. Пасьля адкрыцьця ў чэрвені гэтага года цэнтар правёў у Беларусі дзьве кампаніі: супраць бытавога гвалту адносна жанчын і супраць сьмяротнага пакараньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG