Перавагу ў Менску паводле колькаснага складу пэўных групаў вуліц дасьледчыкі тлумачаць асаблівасьцямі гісторыі, працягласьцю савецкага пэрыяду ды палітычнымі мэтамі ўладаў, якія шукалі легітымізацыю або ў дапамозе Масквы, або во “гераічнай барацьбе з фашызмам”.
Рэдактар часопісу “Палітычная сфэра” Андрэй Казакевіч, адзін з удзельнікаў дасьледчага праекту, адзначае:
“Стратэгія ўладаў цягам апошніх 50-60 гадоў відавочная ўжо і па тапаніміцы. У ёй тры асноўныя групы: Другая усясьветная вайна, гісторыя і культура Расеі і савецкі камунізм. Напэўна, гэта наклала свой адбітак і на сьвядомасьць гараджан, хаця, відавочна, што ня ўсе зь іх ведаюць, адкуль паходзіць тая ці іншая назва. Прыкладам, ёсьць плошча Казінца і вуліца Казінца, але няшмат знойдзецца тых, хто ведае, што гэта быў за дзеяч”.
Сацыёляг з Каўнаскага ўнівэрсытэту Раса Балачкайце дасьледавала тапаніміку Вільні. Група назваў вуліц, зьвязаных з вайной, там на апошнім месцы, а пераважаюць тыя, што зьвязаныя з гісторыяй і культурай Літвы. Ёсьць і асаблівасьць — яна ў наяўнасьці групы, якую дасьледчыца ўмоўна назвала “іншыя”:
“Вуліца Вішні, Ружаў, Кветак, Яблыка, Вераб’я. Савецкіх назваў зусім няма, але зьявіліся антыкамуністычныя”.
Раса Балачкайце патлумачыла, як у Вільні ў савецкі час зьяўляліся вуліцы з такімі дзіўнымі назвамі, кшталту “вуліца Ветру” ці “вуліца Зорак”. У 1945-м, а затым у 1952-м гадах з Масквы прыходзілі загады замяніць старыя назвы вуліц на сучасныя, але гарадзкая тапанімічная камісія, у склад якой уваходзілі і ўладныя функцыянэры, замест назваў у гонар “энтузіястаў” ці “міру” ўпарта выбірала нэўтральныя. Апошняя тэндэнцыя ў назовах вуліц сталіцы Літвы — зьяўленьне антыкамуністычных назваў. Прыкладам, так ушанаваныя героі барацьбы за незалежнасьць.
Тапаніміку Кіева дасьледаваў беларускі сацыёляг Аляксей Ластоўскі. Паводле яго, што да уласна украінскіх назваў, то яны ў Кіеве на першым месцы, але ў нечым сталіца Ўкраіны падобная й на Менск. Так, засталіся й там назвы, зьвязаныя з сацыялізмам. Аднак ідуць і перайменаваньні:
“Найбольш мяняюць назвы вуліц, якія носяць імёны дзеячоў кампартыі, рабочых актывістаў, бальшавікоў і гэтак далей. Гэта менавіта той масіў назваў, які цяпер вынішчаецца ў Кіеве. І навідавоку тэндэнцыя вяртаньня старых, дакамуністычных назваў”.
Паводле дасьледаваньня, у Менску апошнім часам павялічваецца колькасьць назваў вуліц, зьвязаных з гісторыяй і культурай Беларусі. Аднак зьмены ідуць за кошт новабудоўляў, а ў цэнтры па-ранейшаму пануюць вайна, камунізм і Расея, адзначаюць дасьледчыкі і падкрэсьліваюць, што гэтая тэндэнцыя супярэчыць разьвіцьцю нацыянальнай сьвядомасьці беларусаў.
Дасьледаваньне тапанімікі сталіц Усходняй Эўропы рэалізавана пры падтрымцы фундацыі “Памяць, адказнасьць, будучыня” (Нямеччына) і Інстытуту прыкладной гісторыі пры Эўрапейскім унівэрсытэце Віядрына (Франкфурт-на-Одэры, Нямеччына).
Рэдактар часопісу “Палітычная сфэра” Андрэй Казакевіч, адзін з удзельнікаў дасьледчага праекту, адзначае:
“Стратэгія ўладаў цягам апошніх 50-60 гадоў відавочная ўжо і па тапаніміцы. У ёй тры асноўныя групы: Другая усясьветная вайна, гісторыя і культура Расеі і савецкі камунізм. Напэўна, гэта наклала свой адбітак і на сьвядомасьць гараджан, хаця, відавочна, што ня ўсе зь іх ведаюць, адкуль паходзіць тая ці іншая назва. Прыкладам, ёсьць плошча Казінца і вуліца Казінца, але няшмат знойдзецца тых, хто ведае, што гэта быў за дзеяч”.
Сацыёляг з Каўнаскага ўнівэрсытэту Раса Балачкайце дасьледавала тапаніміку Вільні. Група назваў вуліц, зьвязаных з вайной, там на апошнім месцы, а пераважаюць тыя, што зьвязаныя з гісторыяй і культурай Літвы. Ёсьць і асаблівасьць — яна ў наяўнасьці групы, якую дасьледчыца ўмоўна назвала “іншыя”:
Савецкіх назваў зусім няма, але зьявіліся антыкамуністычныя.