Менавіта 26 лістапада 1994 г. антыдудаеўская апазыцыя на патрабаваньне Масквы зрабіла спробу гвалтоўна адхіліць ад пасады Джахара Дудаева; у выніку расейскія вайскоўцы, якія сядзелі ў танках апазыцыі, патрапілі ў палон да верных чачэнскаму прэзыдэнту атрадаў. Міністэрства абароны РФ заявіла, што ня мае ніякага дачыненьня да гэтых вайскоўцаў, але пасьля таго, як Дудаеў сказаў пра намер расстраляць іх як наёмнікаў, адмовілася ад сваёй заявы. 9 сьнежня 1994 г. прэзыдэнт РФ Барыс Ельцын падпісаў указ аб пачатку ваенных дзеяньняў, і 11 сьнежня на тэрыторыю Чачэнскай рэспублікі ўвайшлі падразьдзяленьні міністэрства абароны і МУС Расейскай Фэдэрацыі. Пачалася вайна, якая пазьней атрымала назоў “Першай чачэнскай”.
Як сёньня заўважае аглядальнік Радыё Свабода Андрэй Бабіцкі, Масква тады “зрабіла адну катастрафічную памылку: яна ўехала на ўласных танках, сфармаваўшы экіпажы самастойна з вайсковых афіцэраў. Чачэнцамі гэта было ўспрынятае як вайсковая агрэсія, і гэта аб’яднала жыхароў рэспублікі вакол Джахара Дудаева".
На думку аглядальнікаў, найбольш аб’ектыўны маніторынг загіблых як з чачэнскага боку, так і з боку фэдэральных войскаў належыць міжнароднаму праваабарончаму таварыству “Мэмарыял” (Масква). Але, паводле словаў члена Праўленьня “Мэмарыялу” Аляксандра Чаркасава, да гэтага часу няма пэўнасьці адносна колькасьці ахвяраў як “першай”, так і “другой” чачэнскіх войнаў.
Чаркасаў: “Найбольшая колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва прыпадае на зіму 1994-1995 гадоў – па нашых падліках, ад 25 тысяч да 29 тысяч чалавек. Сумарная колькасьць ахвяраў за час “першай” вайны – менш за 50 тысяч чалавек мірнага насельніцтва. Больш дакладная карціна з загіблымі фэдэральнымі вайскоўцамі, тут мы маем такія дадзеныя: 4 тысячы 379 чалавек загіблых, плюс 1200 зьніклых бяз зьвестак. Такім чынам, можна казаць пра 5 з паловай тысяч ахвяр сярод сілавікоў. Па “другой” чачэнскай вайне (яна пачалася ўвосень 1999 года) сытуацыя больш канкрэтная. Паводле міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, з восені 1999 па вясну 2000 год загінулі ад 6.5 тысяч да 10,5 тысяч мірных жыхароў. У далейшым “Мэмарыял” вёў маніторынг, мы ахоплівалі ня ўсю тэрыторыю Чачні, таму гэтыя дадзеныя патрабуюць экстрапаляцыі. Мы лічым, што за “другую” вайну загінулі ад 15 да 25 тысяч жыхароў Чачні. А вось з загіблымі сярод вайскоўцаў у часе “другой” вайны больш складана, паколькі ніякага грамадзянскага кантролю за вайскоўцамі не было, жаданьня ўзаемадзейнічаць з няўрадавымі арганізацыямі ў сілавых структураў не было, таму можна казаць толькі пра ацэнкі. Верагодна, страты былі аналягічныя тым, што і ў “першую” вайну. Сумарна атрымліваецца, што ў Чачні загінулі да 75 тысяч мірных жыхароў, а колькасьць загіблых сярод вайскоўцаў і сілавых структураў больш як 10 тысяч чалавек. На жаль, больш дакладныя лічбы мы прывесьці ня можам”.
Для параўнаньня, у часе т.зв. “аўганскай вайны” (1979-1989 гг. ), колькасьць загіблых сярод мірнага насельніцтва, па розных ацэнках, ад 670 тысяч да 2 мільёнаў чалавек. Колькасьць загіблых з савецкага боку пад час ваенных дзеяньняў -- 13 833 чалавекі.
На здымку: Джахар Дудаеў сустракаецца з чачэнскімі старэйшынамі, 1991 г.