Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дрыбіне бароняць беларускамоўнасьць назваў населеных пунктаў


Андрэй Юркоў
Андрэй Юркоў

Актывіст грамадзкага аб’яднаньня “Рух “За свабоду” Андрэй Юркоў з райцэнтру Дрыбін, што на Магілёўшчыне, патрабуе ад мясцовых уладаў усталёўваць указальнікі населеных пунктаў па-беларуску.

Паводле актывіста, на Дрыбіншчыне цяпер мяняюць шыльды. Новыя — па-расейску. Імі замяняюць старыя беларускамоўныя. Сваё пытаньне “Чаму так робіцца?” Андрэй Юркоў адрасаваў старшыні Дрыбінскага райвыканкаму Пятру Панасюгу.

“Ён быў дужа зьдзіўлены пытаньнем. Сказаў, што будзе разьбірацца. Я яму прывёў свае аргумэнты, што ўва ўсёй краіне беларускамоўныя шыльды. Ён паабяцаў, што вырашыць гэтае пытаньне. Урэшце як яны разабраліся? У нас камунальная гаспадарка ўсталёўвае гэтыя знакі. Адтуль прыйшоў адказ, што знакі павінны быць на адной зь дзяржаўных моваў. Яны спаслаліся на рэглямэнтуючы закон. Там было напісана — на рускай, але пажадана на беларускай. Пасьля гэтага яны патлумачылі, што грошай на замену ўсталяваных знакаў няма, але ўсе новыя знакі надалей будуць усталёўвацца на беларускай мове”, — паведаміў “Свабодзе” Андрэй Юркоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG