Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск прыляцеў Эмамалі Рахмон


Эмамалі Рахмон
Эмамалі Рахмон

Прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмон прыбыў у Менск з афіцыйным візытам. Ён прыме ўдзел ў Міждзяржаўным савеце ЭўрАзЭС, на якім будуць абмяркоўвацца пытаньні па фармаваньні Мытнага зьвязу.

У паездцы таджыцкага лідэра суправаджаюць міністар замежных спраў Хамрахон Зарыфі, міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Фарух Хамраліеў, начальнік мытнай службы Гурэз Зарыпаў, іншыя афіцыйныя асобы.

Дыпляматычныя стасункі паміж Беларусьсю і Таджыкістанам усталяваныя 5 верасьня 1996 года. Амбасада Рэспублікі Таджыкістан адкрыта ў лютым 1997 года. Рэспубліка Беларусь дыпляматычнага прадстаўніцтва ня мае.

У красавіку 2000 года з афіцыйным візытам Таджыкістан наведваў Аляксандар Лукашэнка. У ліпені 2001 года Эмамалі Рахмон наведаў Беларусь.

Па выніках 2008 году тавараабарот Беларусі з Таджыкістанам склаў 47,2 мільёна даляраў. Зь Беларусі ў Таджыкістан экспартуюцца трактары, грузавыя аўтамабілі, мэбля, лядоўні, лекі, цукар. З Таджыкістану ў Беларусь імпартуюцца баваўнянае валакно, сухафрукты, гарэхі, тытунь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG