“Трэба разумець, што шмат якія адкормачныя пляцоўкі, якія будуюцца на поўначы Казахстану і адпачатку арыентаваліся на расейскага спажыўца, застануцца бяз працы”, — канстатуе “Литер”.
Яшчэ больш непакою выклікаюць кошты на бэнзін, які ў Расеі традыцыйна даражэйшы на 15—20%. Казахстанская крыніца паведамляе, што ўжо зараз у сумежных з Расеяй рэгіёнах часта назіраецца дэфіцыт бэнзіну. “Як будзе вырашацца гэтае пытаньне, пакуль незразумела. З аднаго боку, Расея быццам бы мае намер падтрымліваць свабодны гандаль у межах Мытнага саюзу, а зь іншага — уводзіць абмежаваньні, пераважна на сваю карысьць”, — зазначае інтэрнэт-рэсурс.
Тэму не абмінае і інтэрнэт-выданьне Zonakz.net, якое паважліва называе прэзыдэнта Казахстана Нурсултанам Абішавічам і падкрэсьлівае, што ён уклаў у стварэньне Мытнага саюзу “шмат сілаў”. Паводле выданьня, мытны саюз у казахстанскім грамадзтве абмяркоўваюць “вяла”, бо ягоны лёс нібыта “быў вырашаны адпачатку: саюзу — быць!”