Па зьвестках прэсавай службы арганізацыі, такім чынам “Моладзь БНФ” хоча паказаць сваю павагу да гэтага дня і да тых людзей, якія шмат гадоў змагаліся і змагаюцца за правы чалавека, якія абвяшчалі і прымалі Дэклярацыю 10 сьнежня.
У выпадку дазволу “Моладзь БНФ” плянуе распаўсюджваць тэкст Дэклярацыі, стаяць з партрэтамі зьніклых палітыкаў і журналістаў. Паводле Андруся Крэчкі, гэты пікет — лягічны складнік “тэставага пэрыяду” для ўладаў:
“Зараз Эўразьвяз працягнуў санкцыі супраць рэжыму, працягнуў тэставы пэрыяд. Мы хочам, каб улада паказала, што гатовая выконваць патрабаваньні Эўразьвяза па дэмакратызацыі грамадзка-палітычнага жыцьця краіны. Дазвол нашага мерапрыемства будзе добрым паказьнікам гатоўнасьці да зьменаў і маленькім штуршком у галіне свабоды масавых мерапрыемстваў. Забарона ж пакажа, што ўлада ня хоча ісьці нават на маленькія саступкі”.
Таксама заяўкі на пікеты да 10 сьнежня плянуецца падаць і ў іншых гарадах Беларусі, дзе існуюць суполкі “Моладзі БНФ”.