Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячорку зьмяніў Крэчка


Старшыня Моладзі БНФ Андрэй Крэчка.
Старшыня Моладзі БНФ Андрэй Крэчка.

Старшынём “Моладзі Партыі БНФ абраны 22-гадовы Андрэй Крэчка. Галоўныя пункты ягонай праграмы — узмацненьне рэгіянальнай працы і ўдзел у выбарчых кампаніях.


Па выніках галасаваньня на чацьвертым зьездзе арганізацыі ён апярэдзіў Аляксандру Клімовіч і такім чынам замяніў на пасадзе былога старшыню арганізацыі Франка Вячорку, які цяпер служыць у войску.

Як паведамляе БелаПАН, удзел у зьездзе ўзялі 64 дэлегаты. Выступаючы перад імі, Крэчка назваў галоўнымі пунктамі сваёй дзейнасці ў арганізацыі — узмацненьне рэгіянальнай працы і ўдзел у выбарчых кампаніях.

Андрэй Крэчка працаваў сыстэмным адміністратарам у інфармацыйна-вылічальным цэнтры Міністэрства фінансаў, але быў звольнены з працы з-за ўдзелу ў масавых акцыях апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG