Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наваградак рыхтуецца да 600-годзьдзя Грунвальдскай бітвы


Наваградзкі замак
Наваградзкі замак
26-27 чэрвеня 2010 году у Наваградку пройдзе агульнанацыянальнае сьвята, прысьвечанае 600-годзьдзю Грунвальдскай бітвы “Наваградскі замак — 2010”, паведамляе БелаПАН.

Паводле начальніка аддзела культуры Наваградзкага райвыканкаму Аляксандра Карачана, у праграму сьвята ўключана навукова-практычная канфэрэнцыя альбо круглы стол, арганізатарам якіх выступіць Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук. Таксама ня выключана, што да сьвята ў гістарычным цэнтры горада, на былой Рынкавай плошчы, будзе ўсталяваны манумэнт вершніка ў гонар заснавальніка і першага вялікага князя Вялікага княства Літоўскага Міндоўга.

15 ліпеня 1410 года каля вёсак Грунвальд і Танэнбэрг (цяпер Ольштынскае ваяводзтва, Польшча) армія Тэўтонскага ордэна была разгромленая аб’яднанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Польскага каралеўства.

XS
SM
MD
LG