“Я ацаніў бы гэтае рашэньне, як невялікую перамогу апазыцыі і пройгрыш уладаў. І толькі таму, што ўлады заяўлялі, што гэты варыянт для іх непрымальны. А зараз яны апынуліся з гэтым “непрымальным” варыянтам, але ім давядзецца яго зьесьці, бо для іх галоўнае – грошы. Безумоўна, імітацыя дэмакратызацыі будзе працягвацца далей, калі будуць ісьці грошы. Наша “цудоўная” эканамічная мадэль патрабуе сталага, шматмільярднага, штогадовага падмацунку звонку. І таму ўлады будуць гатовы зьесьці гэты момант, гэтак жа як Эўропа есьць тое, што адбываецца ў нашай краіне – імітацыю замест рэальнай дэмакратыі”.
Рада Эўразьвязу прыняла рашэньне падоўжыць на год візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску да кастрычніка 2010 году. Адначасова гэтыя санкцыі замарожаныя на год. Паводле аднаго зь лідэраў Эўрапейскай кааліцыі Міколы Статкевіча, вялікай эфэктыўнасьці гэтае рашэньне мець ня будзе, бо ўладу хвалююць грошы, а не санкцыі.
Самае папулярнае
1