У 1990 годзе ў Чэхасловаччыне адбыліся першыя за больш чым 40 гадоў дэмакратычныя выбары. Празь яшчэ тры гады краіна распалася на дзьве незалежныя дзяржавы.
У Празе падрыхтаваная гістарычная рэканструкцыя аксамітнай рэвалюцыі 1989 году. Адбудзецца паход па тым маршруце, якім ішла масавая дэманстрацыя 20 гадоў таму -- ад Альбертава на Вышаград. Ва ўсім горадзе адкрытыя рэтрапомнікі эпохі.
У былым будынку Радыё Свабода адчыняецца выстава “Будзь вольны! BE FREE”. Сярод іншага, шмат увагі надаецца ролі Радыё Свабода ў набліжэньні свабоды і дэмакратыі. Можна будзе паслухаць тагачаснае радыё або пазваніць з тагачаснай тэлефоннай будкі ў Мюнхэн.