Лінкі ўнівэрсальнага доступу

The Financial Times пра Белазы і беларускую эканоміку


Мноства нераспраданых грузавікоў на пляцоўках “Белазу” — сымбаль стану беларускай эканомікі, адзначае The Financial Times.

“Урад праз чатыры найбуйнейшыя банкі, падкантрольныя дзяржаве, пампуе грошы ў дзяржаўныя прадпрыемствы, зь якіх на тры чвэрці складаецца эканоміка краіны”, — піша карэспандэнт Ян Чынскі.

Паводле прагнозаў МВФ, у гэтым годзе аб'ём ВУП Беларусі ня зьменшыцца.

Паводле афіцыйных дадзеных, узровень беспрацоўя — усяго 1%.

Віцэ-прэм'ер Андрэй Кабякоў сьцьвярджае, што доля праблемных актываў у банках складае ўсяго 4%.

Аднак рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's засьцерагае, што пры найгоршым абароце справы гэты паказьнік можа ўзрасьці да 35—50%, што небясьпечна для ўлады Аляксандра Лукашэнкі.

Ва ўмовах глябальнага крызісу беларускае кіраўніцтва “вярнулася да савецкай традыцыі кіраваньня эканомікай з дапамогай цыркуляраў”, піша газэта. Лукашэнка забараніў прадпрыемствам скарачаць аб'ёмы вытворчасьці больш чым на 20% параўнальна зь мінулым годам. Але экспарт упаў напалову, і цяпер “БелАЗ” і іншыя кампаніі адчайна спрабуюць распрадаць лішкі.

Для дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту, пабудаванай Лукашэнкам, становяць небясьпеку 20-працэнтная дэвальвацыя мясцовай валюты да даляра, праведзеная на пачатку бягучага году, і пэрспэктывы нізкага росту ў будучым годзе, мяркуе выданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG