Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамайда: Празь мяне міліцыянты адно бэнзін марнуюць


 Барыс Хамайда
Барыс Хамайда

Віцебскага апазыцыянэра Барыса Хамайду ізноў пратрымалі некалькі гадзін ў пастарунку, не патлумачыўшы прычын затрыманьня і не складаючы ніякіх пратаколаў.

Спадар Хамайда распавёў, што яго затрымалі за распаўсюд незалежных выданьняў – газэт, кніг ды часопісаў. Міліцыянты сказалі, што маюць загад, каб затрымаць распаўсюдніка на ягоным “працоўным месцы” – каля так званага “сіняга дому”, дому №28 па вуліцы Леніна.

У пастарунку, кажа Барыс Хамайда, усё паўтарылася паводле сцэнару ранейшых затрыманьняў: і сёньня, і 13-га, і 11-га лістапада яго нейкі час пратрымалі пад вартай, а пасьля адпусьцілі, нічога не патлумачыўшы.

Уласнае тлумачэньне апазыцыянэра наступнае: яго знарок звозяць з цэнтру гораду, марнуючы бэнзін і змушаючы міліцыянтаў выконваць дарэмную справу, каб абмежаваць зносіны з гараджанамі і прыпыніць распаўсюд “непажаданай” прэсы ды літаратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG