Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрымальнік судзіцца з мытнікамі


Калегія грамадзянскіх спраў Гомельскага абласнога суду абавязала Мазырскі раённы суд разгледзець пазоў калінкавіцкага прадпрымальніка Віктара Чабатарова да супрацоўнікаў Мазырскай мытні.

Прадпрымальнік праз суд наважаны абараніць свае гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю, а таксама спагнаць зь пяці кіраўнікоў і супрацоўнікаў мытні агулам 5 мільёнаў рублёў маральнай шкоды.

Раней раённы суд адмовіўся разглядаць пазоў прадпрымальніка Чабатарова да мытнікаў нібыта з прычыны “адсутнасьці ў яго права звароту ў суд”.

Дырэктар прыватнага прадпрыемства “Эпіктэт” Віктар Чабатароў лічыць, што мытнікі пры вынясеньні супраць яго пастановы аб адміністрацыйным правапарушэньні ўчынілі самаўпраўства, абразілі ягоныя гонар і годнасьць. Гэта здарылася ў прысутнасьці калег і назіральнікаў Беларускага Хэльсынскага камітэту.

Прадпрымальнік яшчэ ў 2006 годзе прывёз з Расеі ў Беларусь дрэваапрацоўчы станок. Мыту не палаціў, карыстаючыся наяўнымі ільготамі. Летась, у сувязі зь пераафармленьнем ІП у прыватнае прадпрыемства, Чабатароў перадаў абсталяваньне сам сабе. А сёлета падчас праверкі мытнікі вырашылі, што Чабатароў павінен выплаціць за ўвезены тры гады таму станок мыты й пеню на 2 мільёны рублёў.

Дата разгляду пазову прадпрымальніка да мытнікаў пакуль не прызначана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG