Кастрычнік 1996 -- Першы Кангрэс дэмакратычных сілаў. Была распрацаваная працэдура імпічмэнту Лукашэнкі.
Люты 1997 – Другі Кангрэс дэмакратычных сілаў. Стварэньне агульнай кааліцыі на перамовах з Эўразьвязам.
Студзень 1999 – Трэці Кангрэс дэмакратычных сілаў. Падтрымаў ініцыятыву дэпутатаў Вярхоўнага Савету 13 скліканьня аб правядзеньні прэзыдэнцкіх выбараў у 1999 годзе і заклікаў да байкоту выбараў у мясцовыя органы ўлады.
29 ліпеня 2000 -- Усебеларускі зьезд за Незалежнасьць. Прыняты Акт аб незалежнасьці, у якім абвешчаныя незаконнымі любыя пагадненьні і рашэньні, скіраваныя на скасаваньне альбо абмежаваньні сувэрэнітэту Беларусі
2 ліпеня 2000 – Чацьверты Кангрэс дэмакратычных сіл прыняў рэзалюцыю, згодна якой дэмакратычныя партыі не будуць прымаць удзелу ў выбарах як арганізацыйныя структуры і не будуць вылучаць сваіх сяброў у якасьці незалежных кандыдатаў.
18 жніўня 2001 – Пяты Кангрэс дэмакратычных сіл, адзіным кандыдатам ад апазыцыі на выбарах прэзыдэнта 2001 году вылучаны Ўладзімер Ганчарык.
1 лістапада 2003 – Утварэньне Эўрапейскай кааліцыі “Свабодная Беларусь” з удзелам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Міколы Статкевіча і жаночай партыі «Надзея» Валянціны Матусевіч, грамадзянскай ініцыятывы Хартыя'97 і іншых палітычных суб’ектаў.
1-2 кастрычніка 2005 -- Шосты Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі. Вылучэньне адзіным кандыдатам ад апазыцыі на прэзыдэнцкія выбары 2006 году Аляксандра Мілінкевіча.
26-27 траўня 2007 – Сёмы Кангрэс Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Зацьверджана стратэгія дзеяньняў АДС, прынята “Малая Канстытуцыя” (праект канстытуцыйнага закону аб органах дзяржаўнай улады і мясцовага самакіраваньня) і эканамічная плятформа АДС.