Значная частка прапаноў замежных інвэстараў да ўладаў Беларусі датычылася спрашчэньня падаткавай сістэмы, справаводзтва, візавай сыстэмы, атрыманьня ва ўласнасьць зямельных участкаў.
Яцэк Уладзімеж Фальтовіч прыехаў на інвэстыцыйны форум з польскіх Катавіцаў. Ён прадстаўляе фірму “Электрабудова”, якая хоча ўзяць удзел у беларускіх энэргетычных праектах, у тым ліку ў будаўніцтве АЭС у Астраўцы і электрастанцыі на бурых вуглях у Зэльве. Паводле спадара Фальтовіча, умовы для замежнага бізнэсу ў Беларусі істотна зьмяніліся ў параўнаньні з тым, што было яшчэ 2 гады таму.
“Зьмены на Беларусі хуткія. Відавочна, што ў параўнаньні з тым, што ёсьць у Польшчы, яны адстаюць на 10 гадоў. Але яны прагрэсуюць”.
Спадар Фальтовіч мае некалькі канкрэтных парадаў для ўраду Беларусі:
“Па-першае, аблягчыць рух празь мяжу, па-другое, зрабіць валюту цалкам канвэрсаванай, даць інвэстарам урадавыя гарантыі, увесьці магчымасьць перастрахаваньня інвэстыцыяў нямецкімі і польскімі фірмамі, — гэта значыць, ажыцьцявіць асноўныя рэчы, якія дзейнічаюць у нармальным бізнэсе”.
Кіраўнік нямецкай кансалтынгавай фірмы “Шварцкопф і Шродэр” Рэнэ Шродэр адзначае, што на форуме ён даведаўся шмат пра якія цікавыя для інвэстараў праекты.
“Рабіць бізнэс у Беларусі стала лягчэй, але гэта па-ранейшаму няпроста для замежных інвэстараў. Галоўная праблема — моўная, вельмі цяжка камунікаваць. Я зьвярнуў бы ўвагу ўраду і на патрэбу зьмяншэньня ўзроўню зарэгуляванасьці, большай адкрытасьці да інвэстараў. Магчыма, і можна зарэгістраваць фірму за 6 дзён, як сказаў прэм’ер Сідорскі, але пазьней спатрэбіцца шмат часу на атрыманьне ліцэнзіяў, часам больш чым 50 ці 70 ліцэнзіяў. Гэта жудасна”.
Прадстаўнік Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па замежным супрацоўніцтве Чжан Юаньлін вітае жаданьне ўраду Беларусі наблізіць справаводзтва, бухгальтэрыю, улік да эўрапейскіх стандартаў. Ягоная кампанія вядзе ў Беларусі рэканструкцыю менскіх ЦЭЦ-2 і ЦЭЦ-5.
“Мы з Кітаю, і эўрапейскія, нямецкія, амэрыканскія стандарты ўжо даўно ў нас прымяняюцца. Гэта сучасныя, перадавыя стандарты. Яны нам больш знаёмыя. Беларускія стандарты складзеныя на аснове нормаў былога СССР. Для нас яны незнаёмыя. Гэта вельмі складана. Асабліва вашыя правілы бухгальтэрыі для нас вельмі цяжкія”.
На думку старшыні Саюзу прадпрымальнікаў Уладзіміра Карагіна, намаганьні ўраду стварыць прывабныя ўмовы для інвэстараў трэба пачынаць з паляпшэньня ўмоваў для беларускага бізнэсу:
“Інвэстар хоча працаваць на тым полі, дзе камфортна і айчынным прадпрымальнікам, працаваць разам зь імі. Пра гэта мы кожны раз кажам ураду, працуючы ў розных групах па падрыхтоўцы нарматыўных дакумэнтаў. Сапраўды, зрухі за гэты год вялікія, але яшчэ вельмі шмат трэба зрабіць. Бізнэс ня любіць няпэўнасьці”.
А перадусім спадар Карагін заклікаў урад Беларусі сыходзіць зь бізнэсу, пакідаючы яго прадпрымальнікам, далей скарачаць адміністратыўныя працэдуры, умацоўваць малы і сярэдні бізнэс, гарантаваць бясьпеку ўласнасьці.
Віцэ-прэм’ер ураду Андрэй Кабякоў па выніках форуму зазначыў, што ва ўмовах глябальнага крызісу ўдзел дзяржавы ў эканоміцы ня будзе зьмяншацца. Але ў цэлым ён выказаў гатовасьць прыслухоўвацца да рэкамэндацыяў дэлегатаў і заявіў, што Беларусь будзе працягваць рух у трыццатку краін з найбольш спрыяльнымі ўмовамі для вядзеньня бізнэсу:
“Натуральна, што гэта будзе рух у галіне ўдасканаленьня падаткаабкладаньня. Думаю, што цэлы шэраг рашэньняў будзе прыняты тут яшчэ да заканчэньня бягучага году. Будуць паляпшацца таксама ўмовы вядзеньня міжнароднага гандлю ды іншае”.
Але перш за ўсё трэба дакладна выканаць тыя лібэральныя рашэньні, якія ўжо ўхваленыя ўрадам, — заявіў пры гэтым спадар Кабякоў.
Яцэк Уладзімеж Фальтовіч прыехаў на інвэстыцыйны форум з польскіх Катавіцаў. Ён прадстаўляе фірму “Электрабудова”, якая хоча ўзяць удзел у беларускіх энэргетычных праектах, у тым ліку ў будаўніцтве АЭС у Астраўцы і электрастанцыі на бурых вуглях у Зэльве. Паводле спадара Фальтовіча, умовы для замежнага бізнэсу ў Беларусі істотна зьмяніліся ў параўнаньні з тым, што было яшчэ 2 гады таму.
Відавочна, што ў параўнаньні з тым, што ёсьць у Польшчы, яны адстаюць на 10 гадоў.
Спадар Фальтовіч мае некалькі канкрэтных парадаў для ўраду Беларусі:
“Па-першае, аблягчыць рух празь мяжу, па-другое, зрабіць валюту цалкам канвэрсаванай, даць інвэстарам урадавыя гарантыі, увесьці магчымасьць перастрахаваньня інвэстыцыяў нямецкімі і польскімі фірмамі, — гэта значыць, ажыцьцявіць асноўныя рэчы, якія дзейнічаюць у нармальным бізнэсе”.
Кіраўнік нямецкай кансалтынгавай фірмы “Шварцкопф і Шродэр” Рэнэ Шродэр адзначае, што на форуме ён даведаўся шмат пра якія цікавыя для інвэстараў праекты.
Рабіць бізнэс у Беларусі стала лягчэй, але гэта па-ранейшаму няпроста.
Прадстаўнік Кітайскай нацыянальнай карпарацыі па замежным супрацоўніцтве Чжан Юаньлін вітае жаданьне ўраду Беларусі наблізіць справаводзтва, бухгальтэрыю, улік да эўрапейскіх стандартаў. Ягоная кампанія вядзе ў Беларусі рэканструкцыю менскіх ЦЭЦ-2 і ЦЭЦ-5.
“Мы з Кітаю, і эўрапейскія, нямецкія, амэрыканскія стандарты ўжо даўно ў нас прымяняюцца. Гэта сучасныя, перадавыя стандарты. Яны нам больш знаёмыя. Беларускія стандарты складзеныя на аснове нормаў былога СССР. Для нас яны незнаёмыя. Гэта вельмі складана. Асабліва вашыя правілы бухгальтэрыі для нас вельмі цяжкія”.
Беларускія стандарты складзеныя на аснове нормаў былога СССР.