Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік абураны крытыкай, якая гучыць з боку апазыцыі. Ён сказаў, што прапановы ЦВК па зьменах выбарчага заканадаўства “перавышаюць ня толькі прапановы з боку АБСЭ, але і спадзяваньні апазыцыйных партый”.
“Шэраг палітыкаў, якія разглядаюць любую выбарчую кампанію толькі як спосаб уласнай прапаганды, і магчымасьць лішні раз засьвяціцца незалежна ад выніку, натуральна, ужо загадзя рыхтуюць пляцдарм для апраўданьня сваіх будучых няўдач. А магчыма, ім пашанцуе і яны з гэтымі зьменамі якраз і абяруцца. Але, тым ня менш, ня будучы ўпэўненыя ў рэальнай падтрымцы сярод насельніцтва, яны хочуць нейкія апраўданьні, запасныя аэрадромы падрыхтаваць, што мы, маўляў, ня выйгралі не таму, што нас народ не абраў, а таму, што дрэннае заканадаўства”.
Паводле намесьніка старшыні руху “За свабоду” Віктара Карняенкі, для правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў неабходна забясьпечыць вяршэнства закону. Бо простая зьмена нейкай нормы не дае гарантый.
“Самае дасканалае выбарчае заканадаўства патрабуе, каб былі мэханізмы яго абароны. Каб была незалежная судовая сыстэма, каб пракуратура назірала за выкананьнем любога закону. Вось гэтага няма ў Беларусі. Да прыкладу, калі на мінулых выбарах за мяне падпісаліся людзі, а камісія кажа — не, яны не падпісаліся. Людзі прыйшлі ў суд і кажуць: не, гэта мы падпісаліся. Суд кажа: не, ня вы. Які тут дапаможа закон? Таму гэтую праблему трэба разглядаць комплексна. Наколькі я разумею, тут улады хацелі б дэкарацыямі і абмежавацца. А сам закон, як, напрыклад, у Азэрбайджане, можа быць цудоўны”.
Былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін зьвяртае ўвагу на словы А.Лукашэнкі, што выбары будуць праводзіцца, “як яны раней у нас праходзілі”.
“Ён жа выразна падкрэсьліў, што выбары ў нас будуць праводзіцца па-старому. І ня трэба, маўляў, зьвяртаць увагу на тое, што нехта там пішчыць. Усё відавочна: зараз трэба прымаць рашэньне Радзе міністраў Эўразьвязу. Як можна давяраць тым, хто ўсё жыцьцё крывадушнічаў? Якая лібэралізацыя ў нас можа быць, калі ў нас усё горш і горш? І зразумела, што падтрымка ўладаў будзе ўсё меншая і меншая”.
Спадар Казулін сказаў, што трэба яшчэ дачакацца, якія зьмены будуць урэшце прынятыя.
“І ці будзе там магчымасьць, каб было назіраньне за падлікам галасоў, і ці будзе там магчымасьць прысутнічаць апазыцыйным партыям?”
Зьмены ў выбарчым заканадаўстве будуць абмеркаваныя 13-га лістапада падчас маючага адбыцца пасяджэньня Грамадзкай кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі на чале з Уладзімерам Макеем. Паводле яе сябра Станіслава Багданкевіча, экспэрты дэмакратычных сілаў прапануюць увесьці мяшаную сыстэму, калі частка дэпутатаў будзе абірацца, як і цяпер, па аднамандатных акругах, а другая частка — па партыйных сьпісах.
Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, А.Лукашэнка прымае ўсе 12 прапановаў Эўразьвязу, але засяроджвае ўвагу толькі на выбарчым заканадаўстве.
“Выглядае на тое, што ён патрабуе ад тых, хто будзе прымаць законапраект, каб статус-кво захаваўся. Ён настойвае на імітацыі, на абмежаваньнях, якія, фактычна, і зараз ёсьць. Калі кожны старшыня камісіі будзе вызначаць месца назіральніку за рознымі фікусамі, за сто кілямэтраў ад стала, дык гэта ня выбары. І гэта не адпавядае патрабаваньням АБСЭ і нашым. Можа, ён хацеў сказаць, што выбарчы працэс будзе такім, якім і быў. Ён гэта і сказаў — што выбарчае заканадаўства не павінна прывесьці да дэстабілізацыі сытуацыі. То бок у нас свабодныя выбары ў краіне прыраўноўваюцца да дэстабілізацыі сытуацыі, што можа перамагчы нехта, хто ня будзе ўзгоднены з прэзыдэнтам.Таму зьмены гэтыя будуць нязначныя”.
Адмыслоўца ў выбарчым заканадаўстве Сяргей Альфэр мяркуе, што выбарчую кампанію будуць праводзіць ня столькі выбарчыя камісіі, колькі мясцовыя ўлады.
“І гэтыя мясцовыя органы ўлады будуць выконваць патрабаваньне прэзыдэнта правесьці яе так, як ён сказаў. То бок яны і правядуць, як і раней. Калі казаць пра зьмены заканадаўства, то з 2000 году Бюро дэмакратычных інстытутаў АБСЭ прапанавала больш за сто зьменаў. Ніводная зь іх дагэтуль не была ўлічана. Калі атрымаем законапраект, пабачым, колькі прапаноў у той ці іншай ступені будуць улічаныя. Але ўсё ж гэта крок наперад”.