Ад пнэўманіі паміраюць маладыя
Лекар-рэаніматоляг: "Асаблівасьць эпідэміі ў тым, што ў асноўным хварэюць на пнэўманію і паміраюць ад пнэўманіі людзі маладыя, у веку 25—35 гадоў безь цяжкіх спадарожных хвароб. І гэтая зьява характэрная для вірусу A(H1N1). І таму выказваньні чыноўнікаў міністэрства пра тое, што, маўляў, пнэўманія — гэта такая распаўсюджаная хвароба... Так, сапраўды, хвароба нярэдкая, але сьпісваць на тое, што гэта людзі сталыя, з кепскім здароўем, — няправільна гэта і няпраўда”.
Вакацыі менскім школьнікам не падоўжылі
“Вакацыі ў школах Менску падоўжаныя ня будуць. Школьнікі пойдуць у школы 12 лістапада”, — паведаміла намесьніца старшыні камітэту ў справах адукацыі Тацьцяна Злобіна.
Раней галоўны лекар Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Фёдар Германовіч казаў, што эпідэміёлягі прапанавалі прадоўжыць канікулы ў менскіх школах да 16 лістапада.
Дыягназ хваробы расейскай кінарэжысэркі засакрэцілі
Аднак галоўны лекар 3-га гарадзкога клінічнага шпіталя Ўладзімір Комар адмовіўся камэнтаваць сьмерць жанчыны на той падставе, што ня мае на гэта дазволу ад Камітэту ў справе аховы здароўя Менгарвыканкаму.
Карантын, магчыма, працягнуць
Мэдыкі настойваюць на тым, каб вакацыі ў менскіх школах працягнулі да 15 лістапада.
Пра гэта паведаміла загадчыца эпідэміялягічнага аддзелу Мінскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялёгіі Алена Фісенка.
У Менску памерла расейская кінарэжысэрка
44-гадовая Марыя Салаўцова паступіла ў 3-і гарадзкі клінічны шпіталь Менска з сымптомамі грыпу, яе стан імкліва пагаршаўся і жанчыну тэрмінова перавялі ў рэанімацыю. Нягледзячы на высілкі лекараў, 10 лістапада Марыя Салаўцова памерла. Расейскія калегі рэжысэркі не выключаюць, што яна памерла ад “сьвінога грыпу”.