Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч: “Дэмакратыю ніхто беларусам не падорыць”


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч

Старшыня аргкамітэту дзеля стварэньня сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная Грамада” Мікола Статкевіч камэнтуе заявы кіраўніка дзяржавы наконт дэмакратызацыі выбарчага заканадаўства.

“Дэмакратыю ніхто не падорыць беларусам. За дэмакратыю давядзецца змагацца і за дэмакратыю давядзецца плаціць. Імітацыю дэмакратызацыі, якую робіць кіроўны рэжым для Захаду, працягваецца. Магчыма, будуць нейкія сымбалічныя зьмены, унесеныя ў выбарчае заканадаўства.

Зараз яно мае трохразовую сыстэму абароны ад сапраўдных вынікаў. Ну, паменшаць яе на адну ці дзьве ступені…

Потым правераць на мясцовых выбарах, як гэта ўсё працуе — надзейна ці не.

Дарэмна спадзяецца нехта, што на мясцовых выбарах будзе нейкае паслабленьне. Перад прэзыдэнцкімі выбарамі ніхто ня стане ламаць сыстэму фальсыфікацый. Ну, а потым ужо адладжаную сыстэму запусьцяць на прэзыдэнцкіх выбарах.

Гэтыя людзі ўчапіліся ва ўладу зубамі, і так проста яны яе не аддадуць”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG