7 лістапада а 9 раніцы трое міліцыянтаў у цывільным затрымалі Насту каля пад’езду яе дома, што на вуліцы Чарнышэўскага. Дзяўчыну адвезьлі ў міліцыю Першамайскага раёну.
Трымалі яе там тры гадзіны, не тлумачачы прычынаў затрыманьня. Пасьля гэтага ёй паведамілі, што яна падазраецца ў зьдзяйсьненьні крымінальнага злачынства. Пры гэтым ніякіх працэсуальных дзеяньняў не адбывалася.
Сваякам і сябрам Насты ў міліцыі казалі, што дзяўчыны там няма. Празь некалькі гадзінаў у дзяжурнай частцы паведамілі, што Насту адпусьцілі, але насамрэч яе трымалі яшчэ тры гадзіны.
Міліцыянты праверылі сумку дзяўчыны і забралі 500 блянкаў збору подпісаў, столькі ж плякатаў з надпісам: “Прапануем далучацца да агульнанацыянальнага збору подпісаў у абарону беларускай мовы” і 500 плякатаў “Падаруй кнігу дзіцячаму дому”.
Міліцыянты катэгарычна адмовіліся вярнуць дзяўчыне яе маёмасьць.
Наста Палажанка просіць правесьці пракурорскую праверку і прыцягнуць да адказнасьці міліцыянтаў, якія парушылі нормы закону і беспадстаўна трымалі яе некалькі гадзінаў у пастарунку міліцыі. Наста просіць таксама вярнуць яе рэчы.